Пастарнак
| Пастарнак | ||||||||||||||
Пастарнак пасяўны
Pastinaca sativa |
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Парадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: |
Пастарнак |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Pastinaca L. |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Пастарнак (Pastinaca) — род кветкавых раслін сямейства парасонавых, які ўключае 15 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі ў дзікай прыродзе 1 від[1] — пастарнак дзікі або лясны (Pastinaca sylvestris). Трапляецца на схілах, каля дарог, жылля. Культывуецца пастарнак пасяўны (Pastinaca sativa). Двух- або шматгадовыя травы з перыстым лісцем. Кветкі жоўтыя, у складаных парасоніках. Плод — сямянка. Пастарнак пасяўны здаўна вырошчваюць як прыпраўную, агароднінную і кармавую расліну.
Спажываюць пераважна мясістыя карняплоды з белай або светла-крэмавай мякаццю, з інтэнсіўным водарам пятрушкі) і салодкім смакам (падобным на смак аніса, кмену і фенхелю), якія ўтрымліваюць бялкі, вугляводы, пектынавыя і мінеральныя рэчывы, вітаміны В1, В2, РР, да 3,5 % эфірных алеяў. У адрозненне аб блізкага сваяка, морквы, маюць менш бэта-каратыну, але больш (20 мг%) вітаміна С. Дастаткова каларыйны — 70 ккал (?) на 100 г. З маладога лісця пастарнаку гатуюць салаты, дадаюць у марынады, выкарыстоўваюць пры кансерваванні гародніны.
Вядомы з часоў антычнасці, доўгія стагоддзі пастарнак быў адной з найбольш папулярных культур у Еўропе, у тым ліку ў Беларусі, выконваючы ў cярэднявечча і ранні Новы час прыкладна тую ж ролю, якую сёння бульба. Здаўнa вядомая народная прыпеўка:
- Танцавала рыба з ракам,
- А пятрушка з пастарнакам,
- А цыбуля дзівавала,
- Што пятрушка танцавала.
З XVIII — XIX ст. паступова выходзіў з моды, у сучаснай беларускай кулінарыі фактычна не ўжываецца.
Спосабы прыгатавання пастарнаку блізкія да морквы: найбольш вараць або тушаць, робяць свежыя салаты і пюрэ (найчасцей з дадаткам цыбулі), смажаць, запякаюць. Выкарыстоўваюць як гарнір да тушанага мяса, як прыправу ў першыя стравы. Вараны пастарнак, паліты растопленым маслам і пасыпаны зелянінай — выдатная гарачая закуска. Чысціць старыя карняплоды належыць нажом з нержавеючай сталі, затым прамыць халоднай вадой і да апрацоўкі трымаць у падкісленай вадзе; маладыя часам дастаткова толькі нацерці соллю.
Убіраюць пастарнак позна ўвосені, зразаючы лісце на ўзроўні галоўкі. Захоўваюць пры 0 — 2 °C. Лічыцца, што маразы толькі паляпшаюць салодкі смак пастарнаку, таму нярэдка яго пакідаюць зімаваць.
[правіць] Літаратура
- Белы А. Пастарнак // Праект «Наша ежа»
Зноскі
| Гэта пачатак артыкулу па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |