Пастушок вадзяны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пастушок вадзяны
Rallus aquaticus 4 (Marek Szczepanek).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rallus aquaticus (Linnaeus, 1758)

Арэал
выява

  Месцы гняздоўяў

  Круглы год

  Месцы зімовак

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   176223
NCBI   54496
EOL   913261

Вадзяны пастушок, таксама пастушок (Rallus aquaticus) — невялікая водная птушка сямейства пастушковых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 22-30 см, размах крылаў 36-45 см. Доўгая, чырвоная, злёгку загнутая ўніз дзюба, белае падхвосце, ногi бледна ружаватыя з доўгiмi пальцамi. Маладыя менш кантрастныя, з шэра-крэмавай дзюбай. Птушаняты ў чорным пуху са светлай дзюбай. Голас: свiсты, вiскат i рохканне.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал разарваны: Еўропа (акрамя поўначы), Паўднёвая, Цэнтральная i Усходняя Азiя. Насяляе плыткiя вадаёмы з плаваючай раслiннасцю, невялiкiмi вокнамi адкрытай вады, а таксама зонамi густой надводнай раслiннасцi, забалочаныя лугі. У Балгарыі адзначаўся ў гарах да вышыні 1700 м. На Беларусі нешматлікі пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Пералёты від, адзiнкавыя асобiны застаюцца на зiмоўку. Месцы зiмовак часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама паўднёвы захад Еўропы, басейн Міжземнага мора, Сінайскі п-аў, Малая Азія, Паўднёвая Азiя. Заходне- i паўднёваеўрапейскiя папуляцыi аселыя.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо робіць у купіне пад прыкрыццем густой раслiннасцi (часта ля куста) паблiзу вады. Яно ўяўляе няшчыльны шар у выглядзе стажка з сухiх лiстоў і сцёблаў надводных раслiн, часта размешчаны сярод расліннасці і зверху нябачны.

Яйкi (7-10, часам 5-16) крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, белаватыя, крэмавыя або пясочна-жоўтага колеру з чырванаватым або блакiтнаватым адценнем. Глыбокiя плямы рэдкiя, больш густыя на шырокім канцы, чырвона-карычневыя альбо папялістыя з фіялетавым адценнем; паверхневыя — большага памеру, бурыя або ржавыя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X