Пасхалій I, Папа Рымскі
| Пасхалій I | ||
![]() |
||
|
||
|---|---|---|
| 25 студзеня 817 — 11 лютага 824 | ||
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
| Папярэднік: | Стэфан IV (V) | |
| Пераемнік: | Яўген II | |
| Імя пры нараджэнні: | Пасхалій Максім | |
| Нараджэнне: | ? Рым, Італія |
|
| Смерць: | 11 лютага 824 Рым, Італія |
|
Пасхалій I (лац.: Paschalis PP. I), свецкае імя Паскуале Масімі (іт. Pascuale Massimi; ?, Рым — 11 лютага 824, Рым) — Папа Рымскі з 25 студзеня 817 года па 11 лютага 824 года. Папа паходзіў з Рыма.
Да абрання папам з'яўляўся абатам манастыра Святога Стэфана ў базіліцы Святога Пятра. Спрабаваў аб'яднаць у сваіх руках свецкую і царкоўную ўлады. Займаў рэзка адмоўную пазіцыю па дачыненні да Людовіка Пабожнага, абвінавачваўся ва ўжыванні катаванняў да прыхільнікаў Людовіка, але сваю віну адмаўляў. Клапаціўся пра місіянерства ў скандынаўскіх краінах.
Прыняў у Рыме грэчаскіх манахаў, уцекачоў ад візантыйскага іканаборства. Дзякуючы ім, застаецца самым вядомым з раннесярэднявечных папаў, бо ён намаляваны на мазаіцы ў апсідзе цэркваў Санта-Праседэ, Санта-Марыя-ін-Домніка і Санта-Чэчылія-ін-Трастэверэ[1]. Памерлага папу рымляне не дазволілі пахаваць у базіліцы Святога Пятра.
Зноскі
- ↑ John N.D. Kelly, Gran Dizionario Illustrato dei Papi, p. 271
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пасхалій I, Папа Рымскі- Пасхалій I. Catholic Encyclopedia
