Брацлаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Брацлаў
укр.: Брацлав
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1362
Першая згадка
ПГТ з
Плошча
19,2 км²
Вышыня цэнтра
201 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
6 033 чалавек (2005)
Шчыльнасць
314,25 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
4331
Паштовы індэкс
22870
Аўтамабільны код
AB / 02
КААТУУ
523055300
Брацлаў на карце Украіны ±
Брацлаў (Украіна)
Брацлаў
Брацлаў (Вінніцкая вобласць)
Брацлаў

Брацлаў (укр.: Брацлав) — колішні горад, цяпер пасёлак гарадскога тыпу у Няміраўскім раёне Вінніцкай вобласці Украіны, на рацэ Паўднёвы Буг. Былы адміністрацыйны цэнтр Брацлаўскага сельсавета. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. Плошча 19,2 км². Насельніцтва 6033 чал. (2005).

Знаходзіцца за 18 км ад Вінніцы, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Кароліна, на аўтадарозе Вінніца — Ямпіль.

Брацлаўская крэпасць цягам доўгага часу з'яўлялася важным фарпостам у барацьбе за ўсходняе Падолле. У часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай горад быў цэнтрам Брацлаўскага ваяводства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя згадкі пра Бряславль, замак Вялікага Княства Літоўскага, датуюцца 1362 годам. У XVXVI стагоддзях неаднаразова цярпеў ад татарскіх набегаў.

У 1545 годзе ў Брацлаве было два вадзяныя млыны, мясцовыя феадалы атрымалі ад вялікага князя права ствараць у месце юрыдыкі і прызначаць уласнага войта. У 1552 годзе ў горадзе было 770 будынкаў.[1] У 1564 годзе Брацлаў атрымаў Магдэбургскае права, меў гарадскі герб «у чырвоным полі срэбны крыж, у цэнтры якога блакітны шчыт з маладзіком».[1]

З 1565/66 года цэнтр Брацлаўскага ваяводства ВКЛ. У 1569 годе паводле умоў Люблінскай уніі ўвайшоў у склад Каралеўства Польскага. У XVI ст. праз Брацлаў праходзіў саляны шлях, які вёў з Кацюбеева да Луцка.

У XVII ст. Брацлаўскія замкавыя ўмацаванні прыйшлі ў заняпад. У 16481712 гадах цэнтр Брацлаўскага палка. У 16721699 гадах Брацлаў знаходзіўся пад турэцкай акупацыяй.

У 1793 годзе ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.

У XIX ст. расійскі цар Мікалай II выдаў распараджэнне аб аднаўленні Брацлаўскага замка, аднак праект не ажыццявілі.

У 19411944 гадах знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1896 — 6277 чал., у т. л. праваслаўных 41,5 %, раскольнікаў 12 %, каталікоў 7 %, лютэранаў 0,3 % і юдаістаў 39,2 %, паводле стану: шляхты 3,3 %, купцоў 0,9 %, мяшчан 87,5 %, сялян 0,7 %, грамадзян 0,8 %, ваенных 5,6 % і замежнікаў 0,6 %.[2]
  • 1968 — 4,5 тыс. чал.[3]
  • 2005 — 6033 чал.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Брацлаўскі замак стаяў на высокім мысе паміж Паўднёвым Бугам і Пуцаўкай. Даўжыня сценаў складала 36 сажняў, шырыня 28 сажняў.[1] У наш час ад колішняй вялікалітоўскай фартыфікацыі нічога не захавалася.

Сярод местачковых помнікаў архітэктуры — фрагменты забудовы канца XIX — пачатку XX стагоддзяў

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в ЭнцВКЛ 2005.
  2. Брацлав // Брацлаў // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  3. Брацлав // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]