Пасёлак гарадскога тыпу Усвяты
| Пасёлак гарадскога тыпу
Усвяты
|
||||||||||||
|
|
Усвя́ты — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Усвяцкага раёна Пскоўскай вобл. Расіі. Размешчана паміж двух азёр Узмень і Усвят, злучаных шырокай пратокай (возера Гарадзечнае), у 320 км на паўднёвы усход ад Пскова, у 63 км на паўднёвы усход ад чыгуначнай станцыі Невель, паблізу мяжы з Беларуссю. Насельніцтва — 2926 чал. (2008).
Змест |
Гісторыя [правіць]
Упершыню згадваецца як горад Въсвячь у 1021 (пазней Въсвяты, Усвячь, Свячь, Усть-Свято) калі быў перададзены вял.кн. кіеўскім Яраславам полацкаму кн. Брачыславу Ізяславічу, быў у складзе Полацкага, затым Віцебскага княстваў. У 1320 далучаны Альгердам да ВКЛ як спадчына ягонай жонкі Марыі. У пач. 16 ст. трапіў пад уладу Вялікага княства Маскоўскага, у 1548 быў вернуты у склад ВКЛ. Знаходзіўся ва ўладанні Грычынавічаў, з 1554 — Кішак. У час Інфлянцкай вайны, у 1562 захоплены рускімі, якія у 1567 пабудавалі крэпасць. У 1580 (15.8) вернуты войскамі Рэчы Паспалітай у склад ВКЛ, 17.8.1580 горад наведаў Стэфан Баторый. У 1583 годзе, паводле Ям-Запольскага дагавору, прызнаны за Рэччу Паспалітай. У 1654 запохлены расійскімі войскамі, з 1658 — павятовы горад, у 1667, паводле Андрусаўскага дагавору, вернуты Рэчы Паспалітай. З 1772, паводле першага падзелу Рэчы Паспалітай, у складзе Расіі. У 1773 Кацярына II падарыла Усвяты генерал-пракурору Расійскай імперыі кн. А. А. Вяземскаму. У пач. 19 ст. Усвяты перайшлі ва ўладанне графа Зубава, затым да Энгельгард (племяннік кн. Пацёмкіна), кн. Соф'я Юсупава, яе сын Аляксандр Пацёмкін, граф Шувалаў, граф Рыбап'ер, генерал Дурасаў, затым перайшоў да англічан Ідэна, Бальфура, Аршысціяда. З 1985 — пасёлак гарадскога тыпу.
Выдатныя мясціны [правіць]
- «Белы дом» (кан. 18 ст., на гарадзішчы) — колішняя летняя рэзідэнцыя кн. А. А. Вяземскага
Вядомыя асобы [правіць]
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Еремеев И. И. Средневековый Усвят: Проблемы ранней истории // Новгород и Новгородская земля: История и археология. Вып. 11. Новгород, 1997. С. 260—274.
