Паток свядомасці

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

«Паток свядомасці» — кірунак у літаратуры пераважна мадэрнісцкага зместу 20 стагоддзя, у якім непасрэдна апісваюцца душэўнае жыццё, асацыяцыі, перажыванні чалавека. Тэрмін «Паток свядомасці» увёў амерыканскі філосаф У.Джэймс, які лічыў, што свядомасць — гэта паток, рака, у якой думкі, адчуванні, спантанныя асацыяцыі пастаянна перабіваюць адзін аднаго і вычварна, «нелагічна» пераплятаюцца. Класічныя творы «Патоку свядомасці» (раманы М.Пруста, Дж.Джойса, В.Вулф) вызначаюцца надзвычайнай увагай да суб'ектыўных перажыванняў герояў, парушэннем традыцыйнай апавядальнай структуры, змяшчэннем часавых планаў, незвычайнымі эксперыментамі і інш. Літаратура «Патоку свядомасці» аказала ўплыў на многіх вядомых пісьменнікаў 20 стагоддзя (Э.Хэмінгуэй, У.Фолкнер, А.Хакслі, Г.Грас, Г.Грын, Н.Сарот і інш.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6