Патрык Віейра

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Патрык Віейра

Патрык ВІЕЙРА (фр.: Patrick Donalé Vieira; 23 чэрвеня 1976, Дакар) — футбаліст зборнай каманды Францыі. Паўабаронца. Завяршыў кар'еру гульца ў 2011 годзе. Атрымаў шырокую вядомасць будучы гульцом лонданскага «Арсенала» ў перыяд з 1996-га па 2005 год. Тады ён заваяваў тры тытулы чэмпіёна Англіі і чатыры Кубкі Англіі, у 2002 годзе стаў капітанам клуба. Ён правёў адзін сезон у «Ювентусе» перад тым, як перайсці ў «Інтэр» пасля пераходу былога клуба ў Серыю B, звязанага са скандалам з дамоўнымі матчамі. Ён правёў за зборную Францыі 107 матчаў, заваяваўшы ў яе складзе некалькі тытулаў, уключаючы тытул чэмпіёна свету 1998 і золата чэмпіянату Еўропы 2000 года. З'яўляўся капітанам зборнай.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.


Зборная Францыі па футболу — чэмпіён свету 1998

1 Лама • 2 Венсан Кандэла • 3 Біксант Лізаразю • 4 Патрык Віейра • 5 Ларан Блан • 6 Юры Джаркаеф • 7 Дзідзье Дэшам • 8 Марсель Дэсаі • 9 Стэфан Гіварш • 10 Зінэдзін Зідан • 11 Рабер Пірэс • 12 Ц'еры Анры • 13 Бернар Дзіямед • 14 Ален Багасян • 15 Ліліян Цюрам • 16 Фаб'ен Бартэс • 17 Эманюэль Пеці • 18 Франк Лебёф • 19 Крысціян Карамбё • 20 Давід Трэзэге • 21 Крыстоф Дзюгары • 22 Шарбанье • Трэнер: Эмэ Жакэ