Патрыс Лумумба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Патрыс Эмеры Лумумба
Patrice Émery Lumumba
Сцяг1-ы Прэм’ер-міністр Рэспублікі Конга
24 чэрвеня — 14 верасня 1960
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Жазеф Ілео

Нараджэнне 2 ліпеня 1925(1925-07-02)
Аналуа, Катакакамбэ, Бельгійскае Конга.
Смерць 17 студзеня 1961(1961-01-17) (35 гадоў)
Элізабетвіль (цяпер Лубумбашы), правінцыя Катанга
Жонка Pauline Opango[d]
Дзеці François Lumumba[d], Guy-Patrice Lumumba[d], Juliane Amato Lumumba[d] і Roland Lumumba[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя Нацыянальны рух Конга
Дзейнасць палітык, рэвалюцыянер
Бітвы
Узнагароды
Grand Cross of the Order of the Crown Order of the Companions of O. R. Tambo
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Патрыс Эмеры Лумумба (фр.: Patrice Émery Lumumba, 2 ліпеня 1925, Аналуа-17 студзеня 1961) — кангалезскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, першы прэм'ер-міністр Дэмакратычнай Рэспублікі Конга пасля абвяшчэння яе незалежнасці ў чэрвені 1960, нацыянальны герой Заіра, паэт і адзін з сімвалаў барацьбы народаў Афрыкі за незалежнасць. Заснавальнік (1958) і кіраўнік партыі Нацыянальны рух Конга.

Працаваў пісарам, паштовым служачым у бельгійскай кампаніі. З канца 1940-х гадоў удзельнік прафсаюзнага руху Бельгійскага Конга. Кіраваў выданнем газет «Uhuru» («Свабода»), «Independance» («Незалежнасць»). У 1958 годзе заснаваў партыю Народны Рух Конга. За сваю дзейнасць неаднаразова арыштоўваўся бельгійскімі каланіяльнымі ўладамі. У 1958-59 гадах дэлегат канферэнцыі народаў Афрыкі ў г. Акра (Гана), у 1960 годзе ўдзельнік бельгійска-кангалезскай канферэнцыі ў Бруселі. З чэрвеня 1960 года прэм'ер-міністр Конга. 14 верасня 1960 года скінуты генералам С. С. Мабуту, арыштаваны і забіты.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т.9)