Патсдамская плошча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Патсдамская плошча. Выгляд з Лейпцыгскай плошчы
Падсветлены купал Sony Center уначы. Выгляд на плошчу з поўначы

Патсдамская плошча (ням.: Potsdamer Platz) — цэнтральная плошча ў берлінскім раёне Тыргартэн, на якую завязана некалькі ажыўленых вуліц.

Калісьці на ёй стаялі Патсдамскія вароты і ішла дарога на Патсдам. Вядома, што на ёй з'явіўся першы ў Еўропе святлафор, набыты ў Нью-Ёрку і ўсталяваны ў Берліне ў 1924 годзе. Некаторыя лічаць, што першы ў Еўропе электрычны ліхтар таксама быў усталяваны на Патсдамскай плошчы. Да Другой сусветнай вайны на плошчы і ў сумежных кварталах размяшчаліся ўрадавыя ўстановы, яна была раёнам забаўляльных устаноў і буйным транспартным вузлом. Менавіта з вакзала на Патсдамскай плошчы больш 150 гадоў назад адправіўся першы цягнік у Патсдам. Пасля плошча неаднаразова пашыралася і ў 1920-х гадах злілася з Лейпцыгскай плошчай, размешчанай усходней. Падчас бітвы за Берлін шматлікія будынкі былі разбураны. Пасля вайны некаторыя захаваныя будынкі былі спехам залатаны, аднак пасля ўзвядзення ў 1961 годзе Берлінскай сцяны апынуўшыся пасярод памежнай зоны былі знесены, і на доўгія гады гэты некалі ажыўлены куток Берліна апынуўся ў запусценні. Пасля падзення Берлінскай сцяны на плошчы выступіў Роджэр Уотэрс з Pink Floyd з канцэртам The Wall. Зараз плошча забудавана сучаснымі вышыннымі будынкамі, сярод якіх офісныя будынкі Debis, Sony і ABB, комплекс Sony Center. На плошчы захавалі некалькі элементаў Берлінскай сцяны, якія ўтварылі так званы Мемарыял Берлінскай сцяны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]