Пауэрваёленс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пауэрваёленс
Вытокі: хардкор-панк
трэшкор
грайндкор
ёс-кру
нойз
Месца і час узнікнення: Сцяг ЗША ЗША, канец 1980-х
Музычныя інструменты: гітара
бас-гітара
барабаны
вакал
Папулярнасць: андэрграўнд

Пауэрваёленс (англ.: Powerviolence) — жанр хардкор-панку, экстрэмальная форма трэшкора.

Гурт «Siege», які ўдзельнічае ў школьнай «Бітве гуртоў» (Ваёмінг, 1984 год).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэрмін быў вылучаны Мэтам Даміно ў 1989 годзе.[1] Упершыню тэрмін як нешта цэласнае быў згаданы ў песні «Hispanic Small Man Power» піянерамі жанру, групай «Man Is the Bastard». Адным з першых узораў пауэрваёленса быў хардкор-панк-гурт «Infest», канца 1980-х, які спрабаваў змяшаць элементы хардкор-панка з больш шумнымі, моцнымі па якасці гуку элементамі, як у гртоў «Lärm» і «Siege». Да пачатку 1990-х жанр, які дагэтуль хутка рос, застыў і спыніўся ў развіцці, і яго найбольш шырока прызнанай і вядомай формай гэтага часу былі такія гурты як «Man Is the Bastard», «Crossed Out», «Neanderthal», «No Comment», «Capitalist Casualties», і «Manpig».[2] Да канца 1990-х практычна ўсе яркія пауэрваёленс-гурты чэрпалі натхненне з «Siege and Deep Wound», «Cryptic Slaughter», «Septic Death», «Negative FX» і ранніх «Corrosion of Conformity», так як іх папярэднікі з’яўляюцца ўзорам такога жанру, як трэш-метал ці трэшкор.

Зноскі

  1. Six Reasons Why Infest Might Be The Most Hardcore Band Ever. miaminewtimes.com. Miami New Times. Праверана 27 красавіка 2017.
  2. An Oral History of Powerviolence. lioncitydiy.blogspot.com. Lion City DIY. Праверана 14 лютага 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]