Пахлава

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Розныя віды пахлавы
Свежаспечаная пахлава
Баклава ў народнай творчасці

Пахлава́, або баклава́ (араб.: بقلاوة) — папулярны кандытарскі выраб з слаістага цеста з арэхамі ў сіропе, шырока распаўсюджаны ў кухнях усходніх народаў, найперш у турэцкай, азербайджанскай, арабскай, крымска-татарскай. Гатуюць пахлаву таксама балгары і грэкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле гісторыка Нуры Джанлы, першыя згадкі пра слодыч датаваны XV стагоддзем: «Традыцыя гатаваць тонкае цеста для пахлавы прыйшла ад асірыйцаў. У кулінарнай кнізе музея асманскіх султанаў у палацы Тапкапы захаваўся запіс часоў султана Фаціха, згодна з якім першая „паклава“ была прыгатавана ў палацы ў жніўні 1453. Запэўніваюць, што султан настолькі ўпадаваў вынаходніцтва повара, што загадаў увекавечыць увекавечыць яго рэцэпт. З тае пары пахлаву гатуюць на кожнае свята»[1].

Паводле іншай версіі, пахлаву прыдумалі на паўвостраве Малая Азія ў VIII стагоддзі да н.э. Грэчаскія мараплаўцы і гандляры неўзабаве рассмакавалі вабнасці баклавы. Яна так пацяшала іх густ, што яны прывезлі яе рэцэпт у Афіны. Асноўны ўнёсак грэкаў ва ўдасканаленне гэтага слодычу заключаўся ў стварэнні цеста, якое дазволіла раскатваць яго да таўшчыні ліста, у адрозненне ад грубага і хлебападобнага цеста анаталійцаў.

Прыгатаванне[правіць | правіць зыходнік]

Пахлава — шматслойны дэсерт, які вырабляюць з лістоў цеста таўшчынёю з паперу, якія прамазваюць маслам і выкладаюць слаямі ў прамавугольны посуд для выпякання ці скручваюць у цыліндрыкі. Меленыя і дробна парубаныя грэчаскія арэхі ці фісташкі выкладаюць між слаямі цеста, якія да гэтай пары выпякаюцца і набрыняюць росчынай цукру і соку лімона са спецыямі і ружовай вадой.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons