Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну, 1939

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну, сав. гіст. вызваленчы паход Чырвонай Арміі, вераснёўскі паход Чырвонай Арміі (1939) — вайсковая аперацыя СССР супраць Польшчы, праведзеная 17—28.9.1939[1], якая мела мэтай заняцце земляў Заходняй Беларусі і Украіны, у адпаведнасці з падзелам сфераў уплыву паміж СССР і Германіяй паводле дамовы ад 23.8.1939. Аперацыя праводзілася ў час, калі на тэрыторыі Польшчы адбываліся ваенныя дзеянні 2-й суcв. вайны, але фармальна СССР у вайну тады не ўступаў, а аперацыя азначалася як «мера савецкага ўраду па абароне інтарэсаў беларускага і ўкраінскага народаў».

Вынікам аперацыі сталі хуткая і лёгкая перамога СССР над ужо аслабленай, палітычна і вайскова, Польшчай, далучэнне земляў Заходняй Беларусі і Украіны да БССР і УССР, падпісанне новага савецка-германскага дагавора (28.9.1939).

Страты савецкага боку склалі каля 1 тыс.ч. забітымі, зв. 2 тыс.ч. параненымі[2] (афіцыйна (1939): па ўсіх франтах 737 забітых і 1872 параненых). Страты польскага боку: 3,5 тыс. забітых, 20 тыс. параненых і зніклых без звестак, 454,7 тыс. палонных[3].

Падрыхтоўка[правіць | правіць зыходнік]

Мабілізацыя РСЧА праводзілася не вельмі арганізавана, са спазненнем на 2—3 дні[4].

7 верасня на сустрэчы з кіраўніцтвам Камінтэрна І. Сталін акрэсліў сваё стаўленне да Польшчы наступным чынам:

" Знішчэнне гэтай дзяржавы ў цяперашніх умовах значыла б адной буржуазнай фашысцкай дзяржавай менш! Што дрэннага, калі ў выніку разгрому Польшчы мы распаўсюдзім сацыялістычную сістэму на новыя тэрыторыі і насельніцтва "

[5]

9 верасня, пасля таго як вермахт захапіў Варшаву, наркам К. Варашылаў і кіраўнік Генштаба Б. Шапашнікаў падпісалі загад № 16633 Ваеннаму савету Беларускай асобай ваеннай акругі, дзе адзначалася, што трэба

" да канца 11 верасня 1939 г. схавана сканцэнтравацца і быць гатовым да вырашальнага наступлення з мэтай маланкавым ударам разграміць супраціў ныя войскі праціўніка "

[6]

Згодна з загадам Полацкая група павінна была наступаць на г. Свянцяны, Мінская група — у кірунку Ашмяны—Ліда, конна-механізаваная група — на Наваградак—Ваўкавыск, Слуцкая група — на Баранавічы. У той жа дзень В. Молатаў паведаміў В. фон Шуленбургу, што «савецкія ваенныя дзеянні пачнуцца на працягу бліжэйшых дзён». Аднак загад № 16633 не быў даведзены да камандавання акругі, паколькі паведамленні аб узяцці вермахтам Варшавы не пацвердзіліся[7].

Сілы бакоў[правіць | правіць зыходнік]

Вечарам 16 верасня, сілы БАВА былі падрыхтаваны да ваенных дзеянняў, якія, павінны былі пачацца ў 6:00 гадзін раніцы 17 верасня. Савецкая ваенная групіроўка была аб'яднаная ў Беларускі фронт (камандуючы — камандарм М. Кавалёў). У складзе акругі (фронта) знаходзіліся:

  • 3-я армія: 4-ы (50-я і 27-я стралковыя дывізіі), 10-ы стралковыя карпусы (126-я і 115-я стралковыя дывізіі), 5-я, 10-я стралковыя дывізіі, 24-я кавалерыйская дывізія, 22-я і 25-я лёгкія танкавыя брыгад (на ўзбраенні брыгад танкі Т-26). 85 тыс. чал., 678 танкаў, 45 бронеаўтамабіляў, 676 гармат і мінамётаў[8].

З-за таго, што не ўсе падраздзяленні былі падрыхтаваны да наступлення, з арміі вылучалася т.зв. «Полацкая група» ў складзе 4-га стралковага корпуса, 5-й стралковай дывізіі, 24-й кавалерыйскай дывізіі, 22-й і 25-й лёгкіх танкавых брыгад. Камандаванне групай прыняў камандуючы 3-й арміяй камкор В. І. Кузняцоў.

  • 11-я армія: 16-ы (2-я і 100-я стралковыя дывізіі), 24-ы (139-я і 145-я стралковыя дывізіі) стралковыя карпусы, 64-я і 164-я стралковыя дывізіі, 3-і кавалерыйскі корпус (7-я і 36-я кавалерыйскія дывізіі), 6-я лёгкая танкавая брыгада (на ўзбраенні танкі БТ-5 і БТ-7). Камандзір — камдыў Н. В. Мядзведзеў.

З-за таго, што не ўсе падраздзяленні былі падрыхтаваны да наступлення, з арміі вылучалася т.зв. «Мінская група» (16-ы стралковы корпус, 3-і кавалерыйскі корпус, 6-я лёгкая танкавая брыгада) пад камандаваннем камандзіра 3-га кавалерыйскага корпуса камдзіва Я. Т. Чаравічэнкі.

  • Дзяржынская конна-механізаваная перасоўная група: 5-ы стралковы корпус (4-я і 15-я стралковыя дывізіі), 6-ы кавалерыйскі корпус (4-я, 6-я і 11 кавалерыйскія дывізіі — танкавыя палкі дывізій былі ўзброены танкамі БТ-2 і БТ-5), 15-ы танкавы корпус (2-я і 27-я лёгкія танкавыя брыгады — на ўзбраенні брыгад танкі БТ-7), 20-я механізаваная брыгада, 21-я цяжкая танкавая брыгада (на ўзбраенні 105 цяжкіх танкаў Т-28).
  • 4-я армія: 8-я, 55-я, 122-я і 143-я стралковыя дывізіі, 29-ы і 32-і лёгкія танкавыя брыгады (на ўзбраенні брыгад танкі Т-26). Камандзір — камдыў В. І. Чуйкоў.
  • 23-ці асобны стралковы корпус: 52-я стралковая дывізія і Дняпроўская ваенная флатылія. Камандзір — камбрыг С. Д. Акімаў.
  • 10-я армія: 11-ы стралковы корпус (121-я і 150-я стралковыя дывізіі), 3-і стралковы корпус (6-я, 33-я і 121-я стралковыя дывізіі). Камандзір — камкор І. Г. Захаркін.

4 арміі, конна-механізаваная група, асобны стралковы корпус, ; 378,6 тыс.ч., 3167 гармат і мінамётаў, 2406 танкаў) і Украінскі фронт (3 арміі; 239 тыс.ч., 1792 гармат і мінамётаў, 2330 танкаў). Агульная колькасць ваенных фарміраванняў з савецкага боку дасягала 617,6 тыс.ч, 4959 гармат і мінамётаў, 4736 танкаў; у складзе групіроўкі дзейнічалі 3298 самалётаў[9].

Польская групіроўка на ўсходніх землях складала да 45 тыс.ч.[10], з іх непасрэдна на мяжы каля 12 тыс.ч. (25 батальёнаў і 7 эскадронаў корпуса пагранічнай аховы), шмат тылавых, запасных, часткова сфарміраваных і слабаўзброеных вайсковых адзінак [9].

Баявыя дзеянні[правіць | правіць зыходнік]

16 верасня В. Молатаў падчас сустрэчы з В. фон Шуленбургам паведаміў пра афіцйную пазіцыю савецкага ўрада:

" ...польская дзяржава распалася і болей не існуе, таму анулююцца ўсе дамовы, заключаныя з Польшчай; трэція краіны могуць паспрабаваць здабыць карысць з існага хаосу; Савецкі Саюз лічыць сваім абавязкам умяшацца для абароны сваіх украінскіх і беларускіх братоў і даць магчымасць гэтаму нешчасліваму насельніцтву працаваць спакойна "

У той жа дзень Ваенны савет БАВА выдаў загад № 005, дзе войскам Беларускага фронта загадвалася перайсці ў наступленне і «вызваліць» народ Заходняй Беларусі.

Войскі СССР былі сканцэнтраваныя на савецка-польскай мяжы загадзя і пачалі баявыя дзеянні 5:00 17 верасня 1939. Лічыцца, што для польскага боку савецкая аперацыя была нечаканасцю, а французскія папярэджанні пра магчымы напад СССР былі праігнараваныя[11].

Сістэматычны і арганізаваны супраціў савецкім войскам аказвалі толькі польскія войскі аховы мяжы. Гэтаму спрыяў і загад маршала Э. Рыдз-Сміглы, дадзены вечарам 17.9, які прадпісваў польскім войскам адыходзіць у Венгрыю і Румынію, і ўступаць у бой толькі ў выпадку нападу або спробы раззбраення з савецкага боку. У сваю чаргу, першыя эшалоны ЧА рухаліся пераважна ўздоўж магістраляў, не затрымліваючыся, пазбягаючы сутыкненняў. У далейшым, арганізаванае супраціўленне на Палессі аказала польская аперацыйная група «Палесе» (ген. Клеберг; 18 тыс.ч.), сфарміраваная з пагранічных войскаў, жандармерыі, дробных гарнізонаў, маракоў Пінскай флатыліі.

Яшчэ да падыходу ЧА адбываўся шэраг выступленняў супраць польскіх уладаў з боку партызанскіх атрадаў і падпольных груп, рабочых і сялян (Гл. таксама: Скідзельскае паўстанне).

У некалькіх выпадках між польскім і савецкім войскамі адбыліся інтэнсіўныя баі, напр., баі за Вільню (19.9), баі за Гродна (20—21.9), баі пад Восаўцамі, Шацкам (28.9).

Часам савецкія войскі не паспявалі заняць пэўных тэрыторый, улучаных у савецкую сферу інтарэсаў, і туды першымі траплялі нямецкія войскі. У такіх выпадках нямецкія войскі адступалі пры падыходзе савецкіх. Адбыўся і шэраг памылковых сутычак паміж савецкімі і нямецкімі войскамі. Былі праведзеныя некалькі супольных савецка-нямецкіх вайсковых парадаў, напр., у Пінску, Брэсце, некалькіх гарадах Заходняй Украіны.

Зноскі

  1. У асноўным, таму што афіцыйнай даты сканчэння не існуе.
  2. Мельцюхоў, С.403. Але такія лічбы падаюцца і толькі ў дачыненні да страт Беларускага фронту, напр., у Гісторыя Беларусі, С.450.
  3. Мельцюхоў, С.403.
  4. Мельтюхов, М. И. Советско-польские войны: Военно-политическое противостояние, 1918—1939 гг. / М. И. Мельтюхов. — М.: Вече, 2001. — 460, [2] с., [8] л. ил. — С. 284. — (Военные тайны XX века). — ISBN 5-7838-0951-9.
  5. Мельт.хов, М. И. Упущенный шанс Сталина: Советский Союз и борьба за Европу: 1939—1941: (Документы, факты, суждения) / М. И. Мельтюхов. — М.: Вече, 2000. — 605, [2] с., [8] л. ил., к., портр. ил. — С. 108—109. —(Военные тайны XX века). — ISBN 5-7838-0590-4.
  6. Мельтюхов, М. И. Советско-польские войны: Военно-полититическое противостояние, 1918—1939 гг. / М. И. Мельтюхов. — М.: Вече, 2001. — 460, [1] с., [8] л. ил., к., портр. ил. — С. 287. — (Военные тайны XX века). — ISBN 5-7838-0951-9
  7. Люцік, З. «Беларускі фронт»: Вайсковая аперацыя Чырвонай Арміі (верасень 1939) / Зьміцер Люцік // ARCHE. — 2009. — № 8. — С. 165—166. — ISSN 1392-9682
  8. Gryelak, K. Czeław. Kresy w czerwieni. Agresja Związku Sowieckiego na Polskę w 1939 roku. — Warszawa: Neriton, 1998. — S. 252; М. Мельцюхоў прыводзіць іншую колькасць па арміі: 121 968 чал, 752 гарматы, 743 танкі. Мельтюхов, М. И. Упущенный шанс Сталина... — С. 119.
  9. 9,0 9,1 Мельцюхоў, С.297—299.
  10. Гісторыя Беларусі, С.450.
  11. Мельцюхоў. С.299

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя Беларусі: У 6 т. / рэдкал. М. Касцюк (гал. рэдактар) і інш. — Мн.: Экаперспектыва. ISBN 985-469-149-7. Т.5.. С.449—451.
  • Мельтюхов М. И. Советско-польские войны. Военно-политическое противостояние 1918—1939 гг. — М.: Вече, 2001.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]