Пашпарт грамадзяніна Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вокладка пашпарта
Вокладка біяметрычнага пашпарта грамадзяніна Беларусі
Першая старонка пашпарта з надпісамі «Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь» на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь — дакумент, які выдаецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь для ўнутранага карыстання і для ажыццяўлення паездак за мяжу. У адрозненне ад Украіны і Расіі, у Беларусі адсутнічае ўнутраны пашпарт. Дакумент выдаецца Міністэрствам унутраных спраў (для грамадзян, якія пражываюць у краіне) і Міністэрствам замежных спраў (для грамадзян, якія пражываюць за мяжой).

Пашпарт выдаецца грамадзянам у любым узросце. Пры дасягненні 14-гадовага узросту кожны грамадзянін мусіць атрымаць пашпарт. Пашпарт выдаецца не болей, чым на 10 гадоў. Раней пашпарт мусілі атрымліваць па дасягненні 16-гадовага ўзросту і па 25, 45, 100 і 125 гадоў выдаўся новы пашпарт.[1].

У пашпарт уносяцца звесткі пра асобу грамадзяніна (прозвішча, імя, імя па бацьку, дата і месца нараджэння, пол), ідэнтыфікацыйны нумар, адзнакі пра месца жыхарства, пра шлюб, пра дзяцей уладальніка пашпарта, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, іншыя адзнакі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Са згоды грамадзяніна ў яго пашпарце ажыццяўляецца запіс пра групу і рэзус-фактар крыві, а таксама пра нацыянальнасць ўладальніка пашпарта.

Коды рэгіёнаў у нумары пашпарта[правіць | правіць зыходнік]

Асабісты нумар[правіць | правіць зыходнік]

  • Першая цыфра: 1 — мужчына, які нарадзіўся ў XIX ст., 2 — жанчына, якая нарадзілася ў XIX ст., 3 — мужчына, які нарадзіўся ў XX ст., 4 — жанчына, якая нарадзілася ў XX ст., 5 — які нарадзіўся ў XXI ст., 6 — жанчына, якая нарадзілася ў XXI ст.
  • Шэсць наступных цыфр: дзень, месяц і год нараджэння.
  • Літара — код рэгіёну, дзе атрыманы пашпарт: А — Мінск, В — Мінская вобласць, С — Брэсцкая вобласць, К — Гродзенская вобласць, Е — Віцебская вобласць, М — Магілёўская вобласць, Н — Гомельская вобласць.
  • Тры наступных цыфры: парадкавы нумар чалавека, які звярнуўся па пашпарт, сярод тых, хто нарадзіўся з ім у адзін дзень і год.
  • Наступныя дзве літары — адзнака грамадзянства: GB и РВ — грамадзянін Рэспублікі Беларусь, ВА — асоба без грамадзянства, які стала пражывае ў Беларусі, BI — замежны грамадзянін, які стала пражывае ў Беларусі.
  • Апошняя цыфра — кантрольная лічба.

Ілюстрацыі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Пашпарты