Паўвагон
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Паўвагон — чыгуначны грузавы адкрыты без даху вагон з высокімі бартамі, прызначаны для перавозкі навалочных грузаў (руда, вугаль, флюс, лесаматэрыялы і г.д.), кантэйнераў іншых грузаў, што не патрабуюць абароны ад атмасферных ападкаў.
Канструктыўныя асаблівасці [правіць]
Кузаў паўвагона не мае даху, што забяспечвае зручнасць пагрузкі і выгрузкі грузаў. Паўвагон можа мець разгрузныя люкі ў падлозе і адкідныя кантавыя сценкі або глухі кузаў.
Тыпы паўвагонаў [правіць]
Паўвагоны бываюць:
- Люкавыя - з разгрузнымі люкамі ў падлозе і кантавымі адкрыўнымі ўнутр вагона дзвярамі (або без дзвярэй)
- Безлюкавыя - з кузавам без люка і дзвярэй (глухі кузаў), якія служаць для перавозкі толькі сыпкіх грузаў па замкнёных маршрутах з разгрузкай на вагонаапракідвальніках.
