Паўвостраў Ёрк
Ёрк (англ.: Yorke Peninsula) — паўвостраў у Аўстраліі паміж залівамі Спенсар і Сент-Вінсент.
Геаграфія [правіць]
Паўвостраў Ёрк размешчаны ў аўстралійскім штаце Паўднёвая Аўстралія, прыкладна ў 150 км ад горада Адэлаіды. Контур паўвострава мае форму бота, які крыху нагадвае Апенінскі паўвостраў.
Паўвостраў Ёрк абмываецца на захадзе залівам Спенсар, якія аддзяляе яго ад паўвострава Эйр, а на ўсходзе — залівам Сент-Вінсент, якія аддзяляе яго ад горада Адэлаіда і паўвострава Фларо. На поўдні паўвостраў Ёрк адлучаны пралівам Інвестыгейтар ад вострава Кенгуру.
Даўжыня паўвострава, які распасціраецца ад мыса Спенсар на поўдні да Порта-Бротана на поўначы, складае каля 240 км, шырыня — 48 км. Плошча — 4200 км², даўжыня берагавой лініі — 563 км. Вышэйшая кропка паўвострава дасягае 244 м. Сталыя рэкі адсутнічаюць. Максімальная тэмпература ўлетку — 40 ºC, мінімальная ўзімку — 4 ºC.[1]
У паўднёва-заходняй частцы паўвострава размешчаны Нацыянальны парк Інс (англ.: Innes National Park).
Зноскі
- ↑ Yorke Peninsula. Geography (англ.) . South Australia. Yorke Peninsula. Праверана 29 января 2009.
Спасылкі [правіць]
- Yorke Peninsula Website(англ.)
- Flora and Fauna of the Southern Yorke Peninsula(англ.)
- Карта паўвострава(англ.)