Касандра (паўвостраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Паўвостраў Касандра)
Касандра
грэч. Κασσάνδρα
Касандра — самы заходні з трох «пальцаў»
Касандра — самы заходні з трох «пальцаў»
40°05′ пн. ш. 23°20′ у. д.HGЯO
АкваторыяЭгейскае мора
Найвышэйшы пункт353 м
Краіна
РэгіёнЦэнтральная Македонія
РаёнХалкідыкі 
Касандра (паўвостраў) (Грэцыя)
Касандра
Касандра
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каса́ндра (грэч. Κασσάνδρα), раней Палена — паўвостраў на поўначы Грэцыі, самы заходні з трох, якія ўваходзяць у буйнейшы паўвостраў Халкідыкі (два іншыя — гэта Сітанія і Афон). Адміністрацыйна ўваходзіць у склад нома Халкідыкі. Сваю назву паўвостраў атрымаў у гонар македонскага цара Касандра.

Ад мацерыковай часткі аддзелены каналам Патыдэя, якія быў пракапаны ў найбольш вузкай частцы перашыйка і злучае заліў Тэрмаікос з залівам Касандра. Паверхня ўзвышаная, максімальная вышыня — 353 м.

На паўвостраве развіты турызм (маюцца пляжы з блакітным сцягам, гатэльныя комплексы), развіта сельская гаспадарка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]