Паўвостраў Малака
| Малака | |
![]() |
|
| Каардынаты: | |
| Акваторыі | Андаманскае мора, Малакскі праліў, Паўднёва-Кітайскае мора, Сіямскі заліў. |
| Плошча | 190 000 км² |
| Найвышэйшы пункт | 2 190 м |
| Краіны | |
Мала́ка (тайск. แหลมมลายู, малайск.: Tanah Melayu, таксама Малайскі паўвостраў (тайск. คาบสมุทรมลายู, малайск.: Semenanjung Tanah Melayu)) — паўвостраў на паўднёвым усходзе Азіі, паўднёвая частка п-ва Індакітай.
Плошча каля 190 тыс. км², даўжыня (на поўдзень ад перашыйка Кра) 1300 км. Абмываецца на захадзе Андаманскім морам і Малакскім пралівам, на ўсходзе — Паўднёва-Кітайскім морам і яго Сіямскім залівам. Паўн. частка Малакі належыць Тайланду, паўднёвая — Малайзіі (Заходняя Малайзія).
У цэнтральнай частцы Малакі нізкія і сярэдневышынныя горы вышынёю да 2190 м (г. Тахан), расчлянёныя на асобныя масівы з пакатымі вяршынямі і стромкімі схіламі. На ўзбярэжжы забалочаныя нізіны. Складзены з палеазойскай тэтэрыгенна-карбанатнай тоўшчы з праслоямі вуліаінітаў, Горы ўтвораны з мезазойскіх тэрыгенных адкладаў з гарызонтамі кіслых вулканітаў. Кайназойскія адклады запоўнілі ўпадзіны. Радовішчы волава, вальфраму, баксітаў, золата, каменнага вугалю і інш. Клімат на поўначы субэкватарыяльны, мусонны, на поўдні — экватарыяльны. На раўнінах сярэднямесячныя тэмпературы круглы год 25—27 °C, ападкаў 1500—2000 мм, у гарах больш за 4000 мм за год. Рачная сетка густая, рэкі кароткія, мнагаводныя. Каля 70 % тэрыторыі ўкрыта густым трапічным лесам, пераважна вільготным, вечназялёным, з багатай флорай і фаунай; на ўзбярэжжах — участкі мангравых лясоў.
Плантацыі рысу, каўчуканосаў, каккосавай пальмы. На паўвостраве сталіца Малайзіі — г. Куала-Лумпур.
Літаратура[правіць]
- Лаўрыновіч М. Малака // БелЭн у 18 т. Т. 10. Мн., 2000.
| Гэта пачатак артыкула пра геаграфію Азіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
