Паўвостраў Новая Шатландыя
| Новая Шатландыя | |
| Каардынаты: | |
| Акваторыі | Атлантычны акіян |
| Краіна | |
Новая Шатландыя (Nova Scotia peninsula) — паўвостраў на паўднёвым усходзе Канады.
Геаграфія [правіць]
На тэрыторыі паўвострава Новая Шатландыя знаходзіцца вялікая частка аднайменнай правінцыі Канады. Даўжыня паўвострава каля 430 км, шырыня 130 км. На ўсходзе вузкі праліў Кансо аддзяляе яго ад буйнога вострава Кейп-Брэтан, на поўначы праліў Нортамберленд - ад вострава Прынца Эдуарда. На поўдні і паўднёвым усходзе абмываецца водамі Атлантычнага акіяна, на захадзе - водамі заліва Мэн, на паўночным захадзе - водамі заліва Фандо. Паўвостраў звязаны з мацерыком (правінцыя Нью-Брансуік) толькі вузкім перашыйкам Шыгнекта на паўночным захадзе.
Ахова прыроды [правіць]
На тэрыторыі паўвострава знаходзіцца нацыянальны парк Кеджымкуджык і некалькі правінцыйных паркаў: Кейп-Чыгнекта, Арысаіг (англ.: Arisaig Provincial Park), Бэйфілд-Біч (англ.: Bayfield Beach Provincial Park), Бівер-Маўнцін (англ.: Beaver Mountain Provincial Park), Помкет-Біч (англ.: Pomquet Beach Provincial Park), Кейп-Шыгнекта. Прыродныя запаведнікі: Табеатык, Макгіл-Лейк, Клод-Лейк.
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Канады. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |