Рускі Заварот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Паўвостраў Рускі Заварот)
Рускі Заварот
Від з космасу
Від з космасу
68°57′00″ пн. ш. 53°52′08″ у. д.HGЯO
АкваторыяБаранцава мора
Краіна
Рускі Заварот (Расія)
Рускі Заварот
Рускі Заварот

Рускі Заварот (руск.: Русский Заворот) — паўвостраў у Баранцавым моры ў Ненецкай аўтаномнай акрузе Расіі.

Уяўляе сабой пясчаную касу вышынёй 2—3 м і даўжынёй каля 45 км. Падчас моцных нагонаў вады часткова затапляецца. Высокія месцы пакрытыя тундравай расліннасцю. Складзены з добра ўпарадкаванага пясчанага матэрыялу, што абумовіла інтэнсіўнае развіццё на яго паверхні эолавых працэсаў, якія фарміруюць магутны дзюнны пояс. Прыбярэжны паток энергіі хваляў накіраваны на ўсход, таму ўздоўж берагу прасціраецца паток наносаў таго ж кірунку, які пераважна разгружаецца каля дыстальнага канца паўвострава. Паўвостраў канчаецца мысам Рускі Заварот.

Паўвостраў насяляюць пераважна вадаплаўныя птушкі — лебедзі, гусі, качкі. На паўвостраве жыве малы лебедзь (Сygnus bewickii), занесены ў Чырвоную кнігу Расіі (III катэгорыя).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]