Штат Паўднёвая Аўстралія
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Аўстралійскі Саюз |
| Адміністрацыйны цэнтр | Адэлаіда |
| Насельніцтва (2010) |
1 644,6 тыс. (5-е месца) |
| Шчыльнасць | 1.67 чал./км² |
| Плошча | 1 043,5 тыс. км² (4-е месца) |
| Код ISO 3166-2 | AU-SA |
| Афіцыйны сайт | |
| Паўднёвая Аўстралія на Вікісховішчы | |
Паўднёвая Аўстралія (англ.: South Australia) - штат у цэнтры паўднёвай часткі Аўстраліі. Тэрыторыя штата размяшчаецца на найбольш сухіх землях кантынента, а яго агульная тэрыторыя 984,377 км² робіць яе чацвёртым па памерах аўстралійскім штатам. На захадзе мяжуе з Заходняй Аўстраліяй, на поўначы - з Паўночнай тэрыторыяй і Квінслэндам, на ўсходзе - з Квінслэндам, Новым Паўднёвым Уэльсам і Вікторыяй. З паўднёвага боку абмываецца Вялікім Аўстралійскім залівам і Паўднёвым акіянам. Насельніцтва штата складае 1.5 млн чалавек, што складае менш за 10 працэнтаў усяго насельніцтва краіны. Па колькасці насельніцтва штат займае ў краіне пятае месца. Большая частка насельніцтва пражывае ў сталіцы штата Адэлаідзе, а большасць сельскіх жыхароў - на ўрадлівых тэрыторыях уздоўж паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа і ў басейне ракі Мурэй.
Геаграфія [правіць]
Глеба штата ўяўляе сабою галоўным чынам арыдныя і паўарыдныя зоны, падзеленыя некалькімі невысокімі горнымі хрыбтамі, найбольш важнымі з якіх з'яўляецца хрыбет Маўнт-Лофці-Фліндэрса, які распасціраюцца на 800 км на поўнач ад Мыса Джэрвіса да паўночнага ўзбярэжжа возера Торэнс і саляных азёр. Самай высокай кропкай штата з'яўляецца гара Вудраф (вышыня 1,435 м), якая адносіцца да хрыбта Масгрэйв у аддаленай паўночна-заходняй частцы штата.[1] Практычна незаселеная заходняя частка штата размешчана на раўніне Нуларбар, якая выходзіць да ўцёсаў Вялікага Аўстралійскага заліва.
Асноўнымі галінамі сельскай гаспадаркі з'яўляюцца вырошчванне збожжавых, вінаробства і авечкагадоўля. Больш паловы ўсіх аўстралійскіх вінаў ствараюцца тут.
Паўднёвая Аўстралія мяжуе з усімі штатамі і тэрыторыямі краіны, акрамя тэрыторыі федэральнай сталіцы і Тасманіі. Тэрыторыя, цяпер вядомая як Паўночная тэрыторыя, была далучана да Паўднёвай Аўстраліі ў 1863 годзе і перададзена ў федэральнае падначаленне ў 1911, стаўшы асобнай тэрыторыяй.
Паўднёвае ўзбярэжжа штата абмывае Паўднёвы акіян, у які ўдаюцца паўвостравы Эйр, Ёрк і Фларо.
Сярэдняя тэмпература складае 29°C у студзені і 15 °C у ліпені. Дзённыя тэмпературы ў некаторых частках штата могуць дасягаць 48 °C у студзені і лютым.
Максімальная зарэгістраваная тэмпература: 50,7 °C (123.3 °F), Ааднадата, 2 студзеня 1960 (Максімальная зарэгістраваная тэмпература ва ўсёй Аўстраліі).
Мінімальная зарэгістраваная тэмпература: −8.2 °C (17.2 °F), Ёндала, 20 ліпеня 1976[2]
Зноскі
- ↑ Highest Mountains. Geoscience Australia. Праверана 28 мая 2006.
- ↑ World temperature extremes (2005-10-17). Праверана 28 мая 2006.
| Адміністрацыйны падзел Аўстраліі | |
|---|---|
| Штаты | Вікторыя · Заходняя Аўстралія · Квінслэнд · Новы Паўднёвы Уэльс · Паўднёвая Аўстралія · Тасманія |
| Тэрыторыі | Аўстралійская сталічная тэрыторыя · Тэрыторыя Джэрвіс-Бэй · Паўночная тэрыторыя |
| Знешнія тэрыторыі | Аўстралійская антарктычная тэрыторыя · Какосавыя (Кілінг) астравы · Астравы Ашмор і Карцье · Астравы Каралавга мора · Востраў Норфалк · Востраў Ражства · Астравы Херд і Макдоналд |
| Аддаленыя тэрыторыі без асобага статусу |
Востраў Лорд-Хау · Востраў Макуоры |