Паўднёвая Дабруджа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анексія Паўднёвай Дабруджы Румыніяй 1913. Перадача яе Балгарыі паводле Краёўскага пагаднення ў 1940

Паўднёвая Дабруджа (рум.: Dobrogea de sud або Cadrilater/Кадрылатэр, літ. «чатырохвугольнік») — вобласць на паўночным усходзе сучаснай рэспублікі Балгарыя.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уяўляе сабой паўднёва-заходнюю частку гісторыка-геаграфічнага рэгіёна Дабруджа. Плошча — 7 565 км², насельніцтва каля 358 000 чалавек. Аўтаномная Балгарыя кантралявала Паўднёвую Дабруджу ў 18781913, а затым ізноў пасля 1940 ужо ў якасці цалкам незалежнай краіны. У 19131940 гг. Паўднёвую Дабруджу кантралявала суверэннае Каралеўства Румынія. У наш час Румыніі належыць толькі Паўночная Дабруджа. Доўгія памежныя спрэчкі паміж дзвюма дзяржавамі завяршыліся ў 1947 г., абмен тытульнымі нацыянальнымі меншасцямі адбыўся ў 1940 годзе.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Напачатку ХХ стагоддзя Дабруджа, у тым ліку Паўднёвая, мела вельмі пярэсты нацыянальны склад. Таму атрымаўшы Паўднёвую Дабруджу ў якасці кампенсацыі за дапамогу ў барацьбе супраць Балгарыі ў Другой Балканскай вайне, улады Румыніі прыступілі да палітыкі румынізацыі. Доля румынаў, за кошт перасялення сюды арумынаў з Балканаў, павялічылася з 2,3 % да 26,2 % у перыяд паміж 1910 і 1940 гг. Доля балгараў значна скарацілася, нягледзячы на невялікі рост іх абсалютнай колькасці, хоць яны па-ранейшаму складалі адносную большасць (37,1 %). Нягледзячы на падзенне, колькасць мусульман заставалася значнай. Сярод іх вылучаліся туркі, дунайскія татары, цыгане-мусульмане і нават дабруджанскія арабы. Румынскія ўлады пачалі ганенні на балгарскую мову і культуру. У адказ у балгарскім асяроддзі ўзнікла Унутраная дабруджанская рэвалюцыйная арганізацыя, якая дзейнічала ў 1923—1940 гг.

Перапісы[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва Паўднёвай Дабруджы па перапісах 1910, 1930, 1940 і 2001 гг.:

Нацыянальнасць 1910 1930 1940 2001
Усяго 282.007 378.344 407.515 357.217
Балгары 134.355 (47,6 %) 143.209 (37,9 %) 150.962 (37,1 %) 248.382 (69,53 %)
Румыны 6.348 (2,3 %) 77.728 (20,5 %) 106.534 (26,2 %) 591 (0,17 %)
Туркі 106.568 (37,8 %) 129.025 (34,1 %) 147.195 (36,1 %) 76.992 (21,55 %)
Татары 11.718 (4,2 %) 6.546 (1,7 %) (*) 4.515 (1,26 %)
Цыгане 12.192 (4,3 %) ~ (0,8 %) (*) 25.127 (7,03 %)