Паўднёва-Афрыканскі Саюз
| Паўднёва-Афрыканскі Саюз афр.: Unie van Suid-Afrika англ.: Union of South Africa нідэрл.: Unie van Zuid-Afrika Дамініён |
|||||||||
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
| Дэвіз «Ex Unitate Vires» (бел.: «У адзінстве сіла») |
|||||||||
![]() |
|||||||||
| Сталіца | Кейптаўн (заканадаўчая) Прэторыя (адміністрацыйная) Блумфантэйн (судовая) |
||||||||
| Найбуйнейшыя гарады | Кейптаўн, Прэторыя, Блумфантэйн | ||||||||
| Мова | афрыкаанс, англійская, нідэрландская | ||||||||
| Валюта | паўднёваафрыканскі фунт | ||||||||
| Плошча | 2.045.320 км² (1961) | ||||||||
| Насельніцтва | 18.216.000 чал. (1961) | ||||||||
| Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||||||
| Дынастыя | Віндзорская | ||||||||
| Манарх | |||||||||
| - 1910 – 1936 | Георг V | ||||||||
| - 1936 | Эдуард VIII | ||||||||
| - 1936 – 1952 | Георг VI | ||||||||
| - 1952 – 1961 | Елізавета II | ||||||||
| Генерал-губернатар | |||||||||
| - 1910 – 1914 | Герберт Гладстан (першы) | ||||||||
| - 1960 – 1961 | Чарльз Робертс Сварт (апошні) | ||||||||
| Прэм'ер-міністр | |||||||||
| - 1910 – 1919 | Луіс Бота (першы) | ||||||||
| - 1958 – 1961 | Хендрык Фервурд (апошні) | ||||||||
| Гісторыя | |||||||||
| - 31 мая 1910 | Утварэнне | ||||||||
| - 11 снежня 1931 | Вестмінстэрскі статут | ||||||||
| - 31 мая 1961 | Незалежнасць | ||||||||
Паўднё́ва-Афрыка́нскі Саю́з (афр.: Unie van Suid-Afrika; англ.: Union of South Africa; нідэрл.: Unie van Zuid-Afrika), ПАС — каралеўства-дамініён, якое існавала ў 1910 – 1961 гадах.
Гісторыя [правіць]
На падставе Акту пра Паўднёвую Афрыку прынятага Брытанскім парламентам 31 мая 1910 года быў утвораны Паўднёва-Афрыканскі Саюз, які ўключаў у сябе чатыры брытанскіх калоніі: Капскую калонію, Натал, Калонію Аранжавай ракі і Трансвааль. ПАС стаў дамініёнам Брытанскай імперыі.
У 1914 годзе Германская Паўднёва-Заходняя Афрыка была акупавана Вялікабрытаніяй і перайшла пад кіраванне ПАС пасля Першай сусветнай вайны ў якасці мандатнай тэрыторыі Лігі Нацый.
У 1922 ў Паўднёвай Радэзіі, якая выйшла з пад кіравання Брытанскай Паўднёва-Афрыканскай кампаніі, прайшоў рэферэндум пра ўваходжанне ў ПАС. За далучэнне прагаласавала 40,6%, супраць — 59,4%. У выніку Паўднёвая Радэзія не ўвайшла ў ПАС, а стала самакіравальнай калоніяй у рамках Брытанскай імперыі.
У 1931 годзе быў прыняты Вестмінстэрскі статут, які замацаваў за ПАС статус Каралеўства Садружнасці нацый.
У 1934 годзе была створана Аб'яднаная партыя, якая ўяўляла сабой аб'яднанне прабрытанскай Паўднёваафрыканскай партыі і бурскай Нацыянальнай партыі. У 1939, з пачаткам Другой сусветнай вайны, яна распалася з-за рознагалоссяў пра пазіцыю Паўднёва-Афрыканскага Саюза ў вайне. Паўднёваафрыканская партыя лічыла патрэбным уступіць у вайну на баку Вялікабрытаніі, тады як Нацыянальная партыя сімпатызавала Нацысцкай Германіі.
У 1948 Нацыянальная партыя перамагла на выбарах і пачала праводзіць палітыку апартэіда, якая рэзка абмяжоўвала правы чорнага насельніцтва. Канчатковай мэтай ставілася стварэнне «Паўднёвай Афрыкі для белых», а чарнаскурых меркавалася зусім пазбавіць паўднёваафрыканскага грамадзянства. Падчас апартэіда чорныя пазбавіліся выбарчага права, права на свабоду перамяшчэння, на адукацыю, змяшаныя шлюбы і г. д. Таксама былі цалкам забаронены камуністычныя партыі. Нягледзячы на шматлікія санкцыі, якія накладваліся ААН на ПАС, палітыка расавай дыскрымінацыі працягвала дзейнічаць.
У 1961 Паўднёва-Афрыканскі Саюз выйшаў з Садружнасці нацый і стаў цалкам незалежнай дзяржавай (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка). Прычынай выхаду паслужыла непрыняцце палітыкі апартэіда ў іншых краінах Садружнасці. ПАР аднавіла сваё членства ў Садружнасці толькі ў 1994 пасля ліквідацыі сістэмы апартэіда.
Спасылкі [правіць]
- Паўднёвая Афрыка (англ.)
| Гэта пачатак артыкула пра Афрыку. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
