Паўднёва-Заходняя Фінляндыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Varsinais-Suomen maakunta
Egentliga Finlands landskap
Varsinais-Suomen.vaakuna.svg Varsinais-Suomen.maakunta.suomi.2008.svg
герб карта
Правінцыя FI
Адміністрацыйны цэнтр Турку
Ляні Заходняя Фінляндыя
Гістарычная правінцыя
Плошча 10 910,05 км²
Насельніцтва
 - Усяго (2010)
 - Шчыльнасць

464 032
43,52/км²
Рэгіянальная птушка Каўка
Рэгіянальная рыба Салака
Рэгіянальная расліна Дуб

Уласна Фінляндыя (Ва́рсінайс-Суо́мі, фінск.: Varsinais-Suomi, шведск.: Egentliga Finland), таксама Спрадвечная Фінляндыя, Паўднёва-Заходняя Фінляндыя — вобласць (рэгіён) на паўднёвым захадзе сучаснай Фінляндыі.

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Рэгіён размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Фінляндыі. Паўднёвае ўзбярэжжа абмываецца Фінскім залівам, заходняе — Батнічным. Каля ўзбярэжжа раскіданы тысячы дробных астраўкоў — шхеры (так званае Архіпелагавае мора). На захад ад вобласці знаходзяцца Аландскія астравы.

Адміністрацыйны цэнтр — Турку (Аба), у наваколлях якога пражывае дзве траціны насельніцтва вобласці. Рэльеф узвышаны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З XIII па пачатак XIX стагоддзя тэрыторыя гэтага рэгіёна ўваходзіла ў склад Швецыі. У 1809 годзе разам з астатняй часткай Фінляндыі была далучана да Расійскай імперыі. Раней уваходзіла ў склад Аба-Б'ёрнеборгскай губерні (1811—1917), правінцыі Турку-Поры (1918—1997) і правінцыі Заходняя Фінляндыя (1998—2009). З 2010 года з'яўляецца самастойнай вобласцю (рэгіёнам) Фінляндыі.

Гісторыя назвы[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычна назва, якае выкарыстоўваецца для абазначэння ўсёй краіны Фінляндыя (фін.: Suomi), выкарыстоўвалася толькі для абазначэння паўднёва-заходняй часткі сучаснай Фінляндыі (якая прыкладна супадае з сучаснай правінцыяй Уласна Фінляндыя). Пасля таго як у XVII стагоддзі назва Фінляндыя распаўсюджваецца на ўсю краіну, для абазначэння яе паўднёва-заходняй часткі запатрабавалася асобнае найменне. У 1650 годзе было зафіксавана выкарыстанне назваў Fennigia specialiter dicta і Fennigia presse dicta (абедзве — лац.). У сярэдзіне XVIII ст. атрымліваюць распаўсюджанне назвы Finland för sig sieft і Egenteliga Finland later (абедзве — швед.). Фінская назва Varsinais-Suomi усталявалася ў 1850 годзе (усе варыянты на беларускую мову можна перавесці як «Уласна Фінляндыя»)[1].

Муніцыпалітэты[правіць | правіць зыходнік]

Абшчыны (муніцыпалітэты) вобласці

З 2009 года Уласна Фінляндыя складаецца з 28 абшчын, з якіх 11 з'яўляюцца гарадамі, астатнія — сельскія муніцыпалітэты.

  1. Turku.vaakuna.svg Турку (Turku)
  2. Halikko vaakuna.svg Сала (Salo)
  3. Piikkiö.vaakuna.svg Каарына (Kaarina)
  4. Raisio.vaakuna.svg Райсіа (Raisio)
  5. Naantali.vaakuna.svg Наанталі (Naantali)
  6. Loimaa.vaakuna.svg Лойма (Loimaa)
  7. Uusikaupunki.vaakuna.svg Усікаўпункі (Uusikaupunki)
  8. Lieto vaakuna.svg Ліета (Lieto)
  9. Nauvo.vaakuna.svg Паргас (Parainen)
  10. Paimio vaakuna.svg Пайміа (Paimio)
  11. Somero.vaakuna.svg Сомера (Somero)
  12. Askainen.vaakuna.svg Маску (Masku)
  13. Laitila vaakuna.svg Лайтыла (Laitila)
  14. Pöytyän vaakuna.svg Пёўцюя (Pöytyä)
  1. Mynämäki.vaakuna.svg Мюнямякі (Mynämäki)
  2. Dragsfjärd.vaakuna.svg Кімітаён (Kemiönsaari)
  3. Vahto.vaakuna.svg Руска (Rusko)
  4. Nousiainen.vaakuna.svg Ноўсіяйнен (Nousiainen)
  5. Aura.vaakuna.svg Аўра (Aura)
  6. Sauvo.vaakuna.svg Саўва (Sauvo)
  7. Koski.Tl.vaakuna.svg Коскі (Koski Tl)
  8. Vehmaa.vaakuna.svg Вехма (Vehmaa)
  9. Pyhäranta vaakuna.svg Пюхяранта (Pyhäranta)
  10. Marttila.vaakuna.svg Мартыла (Marttila)
  11. Tarvasjoki.vaakuna.svg Тарвасьекі (Tarvasjoki)
  12. Taivassalo vaakuna.svg Тайвасала (Taivassalo)
  13. Oripää.vaakuna.svg Орыпяа (Oripää)
  14. Kustavi vaakuna.svg Куставі (Kustavi)

Зноскі

  1. Suomalainen paikannimikirja. Jyväskylä: Gummerus. 2007. ISBN 978-951-593-976-0. 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Фінляндыя:Вобласць Варсінайс-Суомі:Гарады