Паўднёвыя Шэтландскія астравы
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Паўднёвыя Шэтландскія астравы South Shetland Islands |
|
| Каардынаты: | |
| Акваторыя | Атлантычны акіян |
| Плошча | 3 687 км² |
| Насельніцтва | 0 чал. |
Паўднёвыя Шэтландскія астравы (англ.: South Shetland Islands) — група вулканічных астравоў у праліве Дрэйка, каля паўночна-заходніх берагоў Антарктычнага паўвострава.
Складаецца з 11 буйных і вялікай колькасці дробных астравоў і скал. Плошча 3687 км². Вышыня да 2105 м (на востраве Кларэнс). Складзены з вывершутых метамарфічных і часткова асадкавых парод. Большай часткай укрыты снегам і лёдам. Лежбішчы цюленяў і марскіх ільвоў, калоніі пінгвінаў і іншых марскіх птушак.
Адкрыты ў 1819 У. Смітам, апісаны і нанесены на карту Ф. Белінсгаўзенам у 1821. Цікава, што расійскія мараплаўцы надалі двум астравам назвы Полацк і Бярэзіна у гонар падзей 1812 г.
На астравах навуковыя станцыі Аргенціны, Вялікабрытаніі, Чылі, Польшчы і інш.
Гл. таксама [правіць]
Карты [правіць]
- L.L. Ivanov. Antarctica: Livingston Island and Greenwich, Robert, Snow and Smith Islands. Scale 1:120000 topographic map. Troyan: Manfred Wörner Foundation, 2009. ISBN 978-954-92032-6-4
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Антарктыкі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |