Паўднёвы Андаман
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Паўднёвы Андаман | |
| Каардынаты: | |
| Краіна | |
| АА першага ўзроўня | Андаманскія і Нікабарскія астравы |
| Няма старонкі Шаблон:На карце/Індыя Андаманскія і Нікабарскія астравы | |
| Плошча | 1 392 км² |
| Насельніцтва | 181 949 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 130,71 чал./км² |
Паўднёвы Андаман — востраў у архіпелагу Вялікі Андаман, Андаманскіх астравоў, найбольш населены ў саюзнай тэрыторыі Андаманскія і Нікабарскія астравы.
На паўднёвым усходзе вострава размешчаны адміністрацыйны цэнтр тэрыторыі Порт-Блэр, астатняя частка пакрыта джунглямі. На заходнім узбярэжжы пражывае каля 100 прадстаўнікоў джарава, якія размаўляюць на адной з андаманскіх моў.
Востраў з'яўляецца папулярным турыстычным атракцыёнам.[1] У той жа час, некаторыя тэрыторыі Паўднёвага Андамана знаходзяцца пад аховай і неграмадзянам Індыі патрабуецца дадатковы дазвол.
Як і астатнія астравы тэрыторыі, Паўднёвы Андаман моцна пацярпеў ад цунамі 2004 года са шматлікімі чалавечымі ахвярамі і моцнымі разбурэннямі.
Зноскі
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Індыі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |