Паўднёвы Ціхаакіянскі мандат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Паўднёвы Ціхаакіянскі мандат
南洋庁

Мандат Японіі
German new guinea flag.svg
1919 – 1947


Flag of the Trust Territory of the Pacific Islands.svg


TTPI-locatormap.png
У складзе Сцяг Японскай імперыі Японія
Сталіца Корар
Мова Японская (афіцыйна)
аўстранезійскія (фактычна)
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
 - 19191926 Тайсё
 - 19261947 Хірахіта
Сёння Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Маршалавых Астравоў Маршалавы Астравы
Сцяг Палау Палау
Сцяг Федэратыўных штатаў Мікранезіі Федэратыўныя Штаты Мікранезіі

Паўднёвы Ціхаакіянскуй манда́т (яп.: 南洋庁, Нан'ё:-цё:) — мандатная тэрыторыя, перададзеная Лігай нацый пад кіраванне Японскай імперыі пасля паражэння Германскай імперыі ў Першай сусветнай вайне. Працягваўся з 1919 да 1947.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У адпаведнасці з умовамі Англа-японскага саюза, пасля пачатку Першай сусветнай вайны 23 жніўня 1914 года Японія абвясціла вайну Германіі, і прыняла ўдзел у сумеснай з англічанамі аблозе Цындаа — нямецкай ваенна-марской базы ў кітайскай правінцыі Шаньдун. На Імператарскі флот Японіі была ўскладзена задача знішчэння германскай Усходне-Азіяцкай крэйсерскай эскадры і абароны суднаходных маршрутаў у Ціхім і Індыйскім акіянах. Падчас выкананні гэтай задачы Імператарскі флот у кастрычніку 1914 года без супраціўлення заняў германскія ўладанні на Марыянскіх, Каралінскіх, Маршалавых астравах і архіпелагу Палау.

Па заканчэнні войны, у выніку Версальскага дагавора, які падагульніў перамовы на Парыжскай мірнай канферэнцыі, была афіцыйна прызнана японская акупацыя былых германскіх калоній у Мікранезіі на поўнач ад экватара, і Японія атрымала мандат Лігі Нацый на кіраванне гэтымі тэрыторыямі. У адпаведнасці з умовамі мандата катэгорыі «C», Японія пачала развіваць астравы як складовую частку сваёй імперыі. Была прынята праграма інтэнсіўнага эканамічнага развіцця і стымулявання іміграцыі. Неўзабаве колькасць японскіх, акінаўских і карэйскіх імігрантаў стала ўдвая пераўзыходзіць колькасць уласна астраўлянінаў.

У 1930-х гадах Імператарскі флот Японіі пачаў узводзіць на падмандатнай тэрыторыі порты, аэрадромы, умацаванні і іншую ваенную інфраструктуру. Праца вялася ўпотай, бо з'яўлялася прамым парушэннем Вашынгтонскага марскога пагаднення. Астравы разглядаліся як «непатапляльныя авіяносцы», і адыгрывалі важную ролю як з пункту гледжання абароны ўласна Японскіх астравоў, гэтак і для планаў наступальнай вайны.

Падчас бітваў 1943—1945 гадоў, у выніку Гілберта-Маршалаўскай і Марыянскай аперацый узброеных сіл ЗША японцы паступова страцілі кантроль над гэтымі астравамі.

Мандат Лігі Нацый быў фармальна адкліканы Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый у ліпені 1947 года, а кіраванне Падапечнай тэрыторыяй Ціхаакіянскія астравы ўзялі на сябе ЗША.