Паўночна-Шатландскае нагор'е

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Падзел на Лоўленд і Хайленд

Паўночна-Шатландскае нагор'е ці Шатландскае высакагор'е (англ.: Highlands of Scotland) — горная вобласць Шатландыі, якая займае прыкладна 2/3 гэтай аўтаномнай вобласці, адзін з пяці асноўных рэгіёнаў вытворчасці шатландскага віскі, якія вылучаюцца Асацыяцыяй шатландскага віскі.

Падзелена ўпадзінамі, найбуйнейшая з якіх — Глен-Мор, на шэраг пласкагор'яў і хрыбтоў: Грампіянскія горы, Паўночна-заходняе нагор'е і інш. На поўдні пераходзіць у Сярэднешатландскую нізіну. У вобласці знаходзіцца самая высокая гара Вялікабрытаніі, Бен Невіс (1344 м), азёры Лох-Нес, Лох-Лохі і Лох-Ломанд; цэнтрам лічыцца горад Інвернес.

Назва Highlands (горная краіна ці горныя раёны паўночнай Шатландыі), дзе дамінавала кельцкая мова, ужываецца, як супрацьлегласць назве Lowlands (Scottish Lowlands, A' Ghalldachd) — Шатландская раўніна, нізінная паўднёвая, меней гарыстая частка Шатландыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]