Паўночны Пагай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўночны Пагай
індан. Pagai Utara
Абарыгены
Абарыгены
Характарыстыкі
Плошча622,3 км²
Насельніцтва20 974 чал.
Шчыльнасць насельніцтва33,7 чал./км²
Размяшчэнне
2°42′ пд. ш. 100°05′00″ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Паўночны Пагай (Інданезія)
Паўночны Пагай
Паўночны Пагай
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўночны Пагай (індан.: Pagai Utara) — востраў у Індыйскім акіяне ў групе астравоў Ментавай. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 622,3 км². Насельніцтва разам з Паўднёвым Пагаем (2000 г.) — 20 974 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Выцягнуты на 40 км у даўжыню і да 27 км у шырыню. Цэнтральную частку займаюць узгоркі. Гунунг-Сабеу, самы высокі з іх, дасягае 336 м.

Клімат трапічны вільготны. Захаваліся рэшткі старажытных вільготных лясоў з эндэмічнай флорай і фаўнай.

Востраў моцна пацярпеў ад землятрусаў 2004 і 2010 г.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паўночны Пагай быў населены ў 1 тысячагоддзі да н. э. Абарыгены вострава доўгі час вялі лад жыцця паляўнічых і збіральнікаў. У канцы XVIII ст. Паўночны Пагай быў даследаваны прадстаўнікамі Брытанскай Ост-Індскай кампаніі. У 1864 г. ён быў анексаваны Нідэрландамі.

З пачатку XX ст. на Паўночным Пагае працавалі нямецкія місіянеры. Першы з іх быў забіты астравіцянамі. Але ў 1915 г. ў яго паслядоўніка атрымалася дамагчыся поспеху, і астравіцяне пачалі прымаць хрысціянства, а пасля — мяняць лад жыцця.

У 1945 г. востраў увайшоў у склад Інданезіі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовае насельніцтва складаецца з карэнных жыхароў ментавайцаў і перасяленцаў з суседняй Суматры. Яны займаюцца сельскай гаспадаркай і гандлем. Паступова развіваецца турызм. Паўночны Пагай папулярны сярод аўстралійскіх прыхільнікаў сёрфінгу.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]