Паўночны Рэйн-Вестфалія
| Паўночны Рэйн-Вестфалія Nordrhein-Westfalen |
|
| Герб |
Сцяг |
| Адміністрацыйны цэнтр: | Дзюсельдорф |
| Плошча: | 34 080 км² |
| Насельніцтва: | 18.009.453 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва: | 528 чал./км² |
| Афіцыйны код: | DE-NW |
| Сайт: | www.nrw.de |
| галасоў у зямельным парламенце (Bundesrat): |
6 |
Паўночны Рэйн-Вестфалія (ням.: Nordrhein-Westfalen) — федэральная зямля Федэратыўнай Рэспублікі Германія. Сталіца — Дзюсельдорф.
Змест |
Гісторыя[правіць]
Пасля Другой сусветнай вайны тэрыторыя сённяшняй зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія знаходзілася ў брытанскай акупацыйнай зоне. Новая зямля была створаная 23 жніўня 1946 года з былой прускай правінцыі Вестфалія і паўночнай часткі Рэйнскай правінцыі (ням.: Rheinland) брытанскай акупацыйнай адміністрацыяй у мэтах процідзеяння інтэрнацыяналізацыі Рурскага басейна (патрабаванне Францыі, ужыванае Савецкім Саюзам) паводле загада №46 «Аб ліквідацыі правінцый былой Дзяржавы Прусія ў Брытанскай зоне і іх пераўтварэнне ў самастойныя землі»[1]. Такім чынам, быў гарантаваны доступ да Рурскага басссейну, як да адзінай адміністрацыйнай адзінкі.
У 1947 годзе пад ціскам акупацыйных улад былая зямля Ліпе была павіна адмовіцца ад незалежнасці і пасля перамоў з суседнімі землямі Ніжняя Саксонія і Паўночны Рэйн-Вестфалія ўвайшла ў склад апошняй. Паводле распараджэння брытанскага вайсковага камандавання №77 ад 21 студзеня 1947 года аб'яднанні ўступіла ў сілу і павінна было быць пацверджанае плебісцытам праз 5 гадоў, аднак ён не быў праведзены. 5 лістапада 1948 года парламент зямлі прыняў «Закон аб аб'яднанні зямлі Ліпе-Дэтмольд з зямлёй Паўночны Рэйн-Вестфалія», афіцыйна завяршыў працэс аб'яднання земляў.
8 мая 1949 года парламенцкая Рада Германіі прыняла канстытуцыю. Зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія стала федэральнай зямлёй.
18 чэрвеня 1950 года была прынятая зямельная канстытуцыя.
Адміністрацыйны падзел[правіць]
Эканоміка[правіць]
- Насельніцтва: 18.058.105 (31 снежня 2005)[2]
- УНП — частка УНП Германіі 489,07 млрд. € (2005)[3]
21,78 % - Запазычанасць: 6.032 € на душу насельніцтва
(31 снежня 2005) - Агульная запазычанасць: 108.939 млрд. € (31 снежня 2005)[4]
Некаторыя гарады[правіць]
Вядомыя асобы[правіць]
- Клаўдзія Шыфер
- Ёханес Раў
- Гіда Вестэрвэле
- Гуга Юнкерс
- Іаган Петэр Густаў Лежон Дзірыхле
- Конрад Дудэн
Гл. таксама[правіць]
Крыніцы[правіць]
- ↑ Verordnung Nr.46 — Auflosung der Provinzen des ehemaligen Landes Preu?en in der Britischen Zone und Ihre Neubildung als selbstandige Lander.(ням.)
- ↑ Зямельнае ведамства па справах апрацоўкі дадзеных і статыстыкі(ням.)
- ↑ Агульная інфармацыя федэральнага і зямельных ведамстваў па справах статыстыкі — падзел «УНП»(ням.)
- ↑ Агульная інфармацыя федэральнага і зямельных ведамстваў па справах статыстыкі — падзел «Абавязак»(ням.)
У Сеціве[правіць]
- www.nrw.de — афіцыйны сайт