Паўстанне Ракаці

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Паўстанне Ракаці
Антыгабсбургскія паўстанні ў Венгрыі
II. Rákóczi Ferenc és Esze Tamás találkozása.jpg
Сустрэча Ферэнца II Ракаці з Томашам Эсэм
Дата 17031711
Месца Сяміграддзе
Вынік перамога Габсбургаў
Cупраціўнікі
Каралеўства Венгрыя Габсбургі
Камандуючыя
Ферэнц II Ракаці Леапольд I Габсбург
Сілы бакоў
~70 000 ~60 000

Шаблон:Антыгабсбургскія паўстанні ў Венгрыі Паўста́нне Рако́ці, Нацыяна́льна-вызво́льная вайна́ вуго́рскага наро́ду — паўстанне ў Венгрыі на чале з сяміградскім князем Ферэнцам II Ракаці, якое адбывалася ў 17031711 гадах падчас змагання венграў з дамінаваннем Габсбургаў. У венгерскай і славацкай літаратуры часта апісваецца як апошняе паўстанне куруцаў.

Ход паўстання[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 1703 Ферэнц II Ракаці вярнуўся ў Венгрыю з эміграцыі ў Рэчы Паспалітай і падняў антыгабсбургскае паўстанне. Да 1705 паўстанцы занялі амаль усю тэрыторыю Венгрыі і Сяміграддзя. На той час сілы Ракаці налічвалі 31 полк пяхоты і 52 кавалерыйскія палкі. Сабраны ў 1707 годзе сойм абвясціў незалежнасць Венгрыі. У тым самым года аўстрыйцы сцягнулі на венгерскі фронт значныя сілы ў колькасці 45 пяхотных і 42 кавалерыйскіх палкоў.

3 жніўня 1708 адбылася бітва пад Трэнчынам, у якой венгры панеслі паражэнне, а ў кастрычніку страцілі крэпасці Сольнак і Шарашпатак. Паўстанне было здушана, войска распусцілася, а Ракаці 23 студзеня 1711 вярнуўся ў Рэч Паспалітую.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Zygmunt Ryniewicz: Leksykon bitew świata, Wyd. Almapress. Warszawa 2004.