Пегі Гугенхайм
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Пегі Гугенхайм, Марсель, 1937
Пегі Гугенхайм (англ.: Peggy Guggenheim, поўнае імя Marguerite Guggenheim; 26 жніўня 1898, Нью-Ёрк - 23 снежня 1979, Падуя) — амерыканская галерыстка, мецэнат і калекцыянер мастацтва XX стагоддзя.
Біяграфія [правіць]
Дачка багатага прамыслоўца Бенджаміна Гугенхайма, які загінуў 15 красавіка 1912 на «Тытаніку». Яе дзядзька - амерыканскі прамысловец і калекцыянер Саламон Р. Гугенхайм. Пегі Гугенхайм была замужам за сюррэалістам Максам Эрнстам. Яна спрыяла творчасці Джэксана Полака - прадстаўніка абстрактнага экспрэсіянізму. Сваё бурнае жыццё яна апісала ў сваёй аўтабіяграфіі «Confessions of an Art Addict».
Аўтабіяграфія [правіць]
- Out of this century: confessions of an art addict. New York: Universe Books, 1979 неаднаразова перавыдавалася)
Літаратура [правіць]
- Gill A. Art lover: a biography of Peggy Guggenheim. New York : HarperCollins, 2003
- Dearborn M.V. Mistress of modernism: the life of Peggy Guggenheim Boston; New York: Houghton Mifflin, 2004