Педра Фернандэс дэ Кірас

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Педра Фернандэс дэ Кірас
Pedro Fernandes de Queirós
Pedro Fernández de Quirós.JPG
Дата нараджэння: 1565 
Месца нараджэння: горад Эвара
Дата смерці: 1614(1614)
Месца смерці: горад Панама
Падданства: Іспанія
Род дзейнасці: мараплавец

Педра Фернандэс дэ Кірас (ісп.: Pedro Fernandes de Queirós; 15651614) — іспанскі мараплавец партугальскага паходжання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Педра Фернандэс дэ Кірас нарадзіўся ў 1565 г. у партугальскім горадзе Эвара. У маладосці перайшоў на службу Іспаніі. У 1589 г. ажаніўся на прадстаўніцы іспанскага рыцарскага роду Чакон, ад якой меў сына і дачку.

Прымаў удзел у другой экспедыцыі іспанскага мараплаўца А. М. дэ Нейры ў Ціхім акіяне. У 1598 г. звярнуўся да караля Іспаніі, а ў 1600 г. - да папы Рымскага з прапановай арганізаваць новую экспедыцыю з мэтай адкрыцця невядомага паўднёвага мацерыка (Terra Australis Incognita). У 1603 г. дэ Кірасу было дазволена вярнуцца ў Перу для падрыхтоўкі прапанаванага ім мерапрыемства.

У кан. 1605 - 1606 г. дэ Кірас на трох караблях перасёк Ціхі акіян і адкрыў востраў Эспірыту-Санта, які прыняў за частку мацерыка. Ім былі заснаваны паселішча Новы Ерусалім і каталіцкі ордэн Святога Духа, што павінен быў займацца хрышчэннем тубыльцаў. Аднак з-за сутычак з абарыгенамі і незадаволенасці каманды калонію прыйшлося пакінуць. Пад час шторму карабель дэ Кіраса аддзяліўся ад астатняй флатыліі і накіраваўся ў Акапулька. Астатняя каманда на чале капітана Торэса дасягнула Манілы, па дарозе адкрыла праліў Торэса, які знаходзіцца паміж Новай Гвінеяй і сапраўднай Аўстраліяй.

Пасля вяртання ў Іспанію дэ Кірас зноў звяртаўся да каралеўскіх улад з прапановай яшчэ адной экспедыцыі, заставіў пасля сябе падрабязныя запісы і тлумачэнні. Хаця кароль адмовіўся фінансаваць гэта прадпрыемства, ён накіраваў дэ Кіраса з лістом падтрымкі ў Амерыку, дзе той памёр ў 1614 г. у Панаме.

Значэнне дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Педра Фернандэс дэ Кірас быў адным з першых даследчыкаў паўднёвай часткі Ціхага акіяна, адкрыў частку астравоў Піткэрн, Лайн і Новых Гебрыдаў. Падрабязныя апісанні дэ Кіраса былі перакладзены і апублікаваны на некалькіх мовах, у тым ліку на французскай і англійскай. Імі ў будучым карысталіся Джэймс Кук і Жан-Франсуа дэ Лаперуз.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У кан. XIX ст. у Аўстраліі прадстаўнікамі каталіцкай абшчыны распаўсюджвалася думка, быццам бы дэ Кірас ўсё ж дасягнуў Аўстраліі, і каталікі былі першымі еўрапейцамі, якія дасягнулі гэтага мацерыка. Педра Фернандэсу дэ Кірасу было прысвечана некалькі літаратурных твораў на англійскай мове.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]