Педра дэ Мендоса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Педра дэ Мендоса
ісп.: Pedro de Mendoza
Нараджэнне 1487[1][2]
Смерць 23 чэрвеня 1537
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць падарожнік-даследчык, ваенны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Буэнас-Айрэс пасля заснавання ў 1536 годзе

Педра дэ Мендоса (ісп.: Pedro de Mendoza; 1487, Гуадыс, Гранада — 1537, Атлантычны акіян) — іспанскі канкістадор з тытулам адэлантада.

Мендоса паходзіў з заможнай сям'і, якая жыла ў Альмера. Ён ваяваў у Італіі, прысутнічаў пры двары караля Карла V Габсбурга і арганізаваў экспедыцыю з адзінаццаці караблёў у Паўднёвую Амерыку.

Пасля прыпынку ў гавані Рыа-дэ-Жанейра ён дасягнуў вусця Ла-Платы, дзе ў 1536 заснаваў калонію Буэнас-Айрэс. Некаторыя жыхары калоніі пазней праніклі ўглыб кантынента па Паране і Парагваю і заснавалі паселішча ў Асунсьён. З-за шматлікіх нападаў мясцовых індзейцаў на Буэнас-Айрэс Мендоса вырашыў пакінуць кантынент і вярнуцца ў Іспанію, аднак памёр па шляху дадому.

Зноскі

  1. Pedro de Mendoza // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pedro de Mendoza // opac.vatlib.it
  3. Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 26 верасня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]