Педру Пасуш Каэлью

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Педру Пасуш Каэлью
Педру Пасуш Каэлью
сцяг
120-ы Прэм'ер-міністр Партугаліі
з 21 чэрвеня 2011
Прэзідэнт: Анібал Каваку Сілва
Папярэднік: Жазэ Сократэш
 
Партыя: Сацыял-дэмакратычная партыя
Нараджэнне: 24 ліпеня 1964(1964-07-24) (49 гадоў)
Каімбра

Педру Мануэл Мамедэ Пасуш Каэлью (парт.: Pedro Manuel Mamede Passos Coelho; нар. 24 ліпеня 1964, Каімбра) — партугальскі палітык, лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі. У чэрвені 2011 года пасля перамогі яго партыі на парламенцкіх выбараў пачаў фарміраванне ўрада.

Нарадзіўся ў Каімбры, але да 1974 года жыў у Анголе, дзе яго бацька працаваў лекарам. У 1991 годзе ўпершыню быў абраны ў парламент Партугаліі. У 2010 годзе быў абраны лідарам апазіцыйнай Сацыял-дэмакратычнай партыі. Падтрымаў дзеянні ўрада па скарачэнні дэфіціту дзяржаўнага бюджэту. Пасля перамогі яго партыі (СДП атрымала 105 месцаў у Асамблеі з 230 супраць 78 на выбарах 2009 года) Каэлью пачаў перамовы аб стварэнні новага ўраду з удзелам СДП і Народнай партыі (мае 24 месцы ў Асамблеі). Хутка прэзідэнт Анібал Каваку Сілва прапанаваў фарміраванне новага ўраду менавіта Каэлью як лідару партыі, якая перамагла на выбарах.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]