Педру Сантана Лопеш
| Педру Сантана Лопеш Pedro Santana Lopes |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 17 ліпеня 2004 — 12 сакавіка 2005 | |||
| Прэзідэнт: | Жоржы Сампаю | ||
| Папярэднік: | Жазэ Мануэл Барозу | ||
| Пераемнік: | Жазэ Сакратэш | ||
| Партыя: | Сацыял-дэмакратычная | ||
| Веравызнанне: | Каталіцызм | ||
| Нараджэнне: | 29 чэрвеня 1956 (56 гадоў) Лісабон |
||
Педру Мігел дэ Сантана Лопеш (парт. Pedro Miguel de Santana Lopes, нар. 29 чэрвеня 1956, Лісабон) — партугальскі палітык-сацыял-дэмакрат, прэм'ер-міністр Партугаліі з 29 чэрвеня 2004 да 12 сакавіка 2005.
Сантана Лопеш скончыў Лісабонскі ўніверсітэт і ўжо ў 1976 уступіў у ПСДП, у шэрагах якой пачаў палітычную кар'еру, стаўшы ў 1979 сакратаром прэм'ер-міністра Франсішку Са Карнейру, а ў 1986 - намеснікам дзяржаўнага сакратара ва ўрадзе Анібала Каваку Сілву. У 1987-1990 ён быў дэпутатам Еўрапейскага парламента, узначальваючы спіс ПСДП на выбарах туды, у 1995-1997 - прэзідэнтам футбольнага клуба Спортынг, у 1998-2001 - мэрам Фігейра-да-Фош (гэта быў адзіны выпадак, калі Сантана Лопеш знаходзіўся на пасадзе увесь адведзены тэрмін), а ў 2002-2004 - мэрам Лісабона. Таксама ён працаваў палітычным і спартовым каментатарам у газетах і на тэлебачанні.
| Гэта пачатак артыкула пра палітычнага дзеяча. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Шаблон:Прэм'ер-міністры Партугаліі