Пекарыевыя
| Пекарыевыя | |||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | |||||||||||||||
| Тып: | |||||||||||||||
| Клас: | |||||||||||||||
| Атрад: | |||||||||||||||
| Сямейства: |
Пекарыевыя |
||||||||||||||
| Навуковая назва | |||||||||||||||
|
|||||||||||||||
Пекарыевыя (Tayassuidae) — сямейства няжвачных парнакапытных млекакормячых. Раней залічваліся да сямейства свінняў.
Змест |
Паходжанне [правіць]
Пекары яшчэ ў эацэне, 50 мільёнаў гадоў таму, аддзяліліся ад свінняў і з ніжняга алігацэна незалежна развіваліся ў Новым Свеце. У Паўднёвую Амерыку перабраліся толькі 9 мільёнаў гадоў таму, калі сфармаваўся Панамскі перашыек. У Еўропе і Азіі пекары таксама вадзіліся, але зніклі ў ніжнім пліяцэне.
Апісанне [правіць]
Даўжыня да 115 см, вышыня ў карку да 57 см, маса да 50 кг. Афарбоўка шэра-карычневая. Па знешнім выглядзе падобны да дзікоў, але больш лёгкага целаскладу. Ногі тонкія, на пярэдніх 4, на задніх 3 пальцы. На крыжы ёсць залоза тыпу мускуснай.
Распаўсюджанне [правіць]
Падзяляюцца на 2 роды, адрозніваюцца 3 віды: ашыйнікавы пекары (Pecari tajacu), белабароды пекары (Tayassu pecari) і чакскі пекары (Catagonus wagneri). Пашыраны ў Амерыцы. Жывуць у разнастайных ландшафтах, ад засушлівых месцаў да вільготных трапічных лясоў. Трымаюцца групамі да 100 галоў і больш.
Асаблівасці біялогіі [правіць]
Усёедныя.
Палігамы. Нараджаюць 1—2 (зрэдку да 4) дзіцяняці.
Выкарыстанне чалавекам [правіць]
Аб'ект палявання.
Ахова [правіць]
Чакскі пекары занесены ў Чырвоную кнігу МСАП
Літаратура [правіць]
- Самусенка Э. Пекарыевыя // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.