Пекінскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Пекінскі ўніверсітэт — заснаваны ў 1898 годзе, найбуйнейшы ўніверсітэт Кітая, адна з найстарэйшых ВНУ краіны.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Пекінскі ўніверсітэт быў заснаваны ў сталіцы Кітая ў снежні 1898 года, падчас так званых «Ста дзён рэформаў» — умеранага сацыяльна-культурнага рэфармісцкага руху перадапошняга імператара Паднябеснай Гуансюя. Першапачаткова ўніверсітэт насіў назву «Сталічныя настаўніцкія палаты», а ў 1912 годзе, пасля Сіньхайскай рэвалюцыі і абвяшчэння Кітайскай Рэспублікі, атрымаў сваё сучаснае імя.