Пеле, багіня
| Пеле | |
|---|---|
Малюнак каля 1907 г. багіня агню |
|
| Міфалогія: | Гавайская |
| Муж: | Вахіелоа |
| Дзеці: | Менехуне |
Пе́ле (гавай. Pele) - гавайская багіня агню, вулканаў, святла і ветру.
Увасабленне [правіць]
У казках і міфах гавайцаў Пеле прадстаўлена пераважна як маладая жанчына з доўгімі распушчанымі валасамі. У руках яна трымае паоа, чарадзейную палачку, з дапамогай якой выклікае землятрусы. Але можа з'яўляцца ў вобразе непрыгожай старой. Пеле суправаджае белы сабака.
Часам яе параўноўваюць (але не ўвасабляюць) з вулканам Кілаўэа. Доўгія струмені лавы падобныя на яе валасы, вулканічнае шкло - на яе слёзы, фумаролы - на яе дыханне, выбухі вулкана - на яе голас.
Пеле мае некалькі сталых эпітэтаў: "жанчына, якая паядае зямлю", "тая, што творыць новыя землі", "добрая жанчына". Эпітэт Ka'ula o Keahi ("святло вогнішча") адлюстроўвае сакральны сэнс дзейнасці багіні.
Паданні [правіць]
Існуе некалькі міфаў аб паходжанні Пеле. Найбольш распаўсюджаны кажа, што яна нарадзілася на Таіці у сям'і бога Зямлі, шмат цярпела ад сваёй сястры Намакі, марской багіні, і, нарэшце, перабралася на Гавайскія астравы, дзе распачала актыўную дзейнасць. Паміж Пеле і Намакай зноў адбылася бітва, але Намака вымушана была адступіць.
Згодна другой версіі, Пеле нарадзілася з зямлі "бліз неба". Яна вандравала ў пошуках мужа Вахіелоа, ад якога нарадзіла дачку Менехуне.
Часам Пеле ўяўлялася гавайцам як багіня-творца і багіня-разбуральніца. Існуе некалькі легенд аб стварэнні пэўных частак зямлі або разбурэннях, якія яна прыносіць.
Пеле даволі помслівая - ператварае людзей у дрэвы на схілах вулканаў, але таксама аб'ядноўвае закаханых. Калі яна звяртаецца з запытам да людзей, то лепей выканаць яе патрабаванні. Тыя, хто гэта робіць, атрымоўваюць шчодрыя падзякі. У іншым разе, нясуць пакаранне. Пеле помсціць тым, хто разбурае яе творы. Адміністрацыя нацыянальнага парка вакол вулкана Кілаўэа выкарыстоўвае гэтую легенду, каб напужаць турыстаў, якія штогод вывозяць тысячы кавалкаў лавы.