Пельтыгера

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Пельтыгера
Peltigera neopolydactyla 10589.JPG
Peltigera neopolydactyla
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Peltigera

Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   14031
NCBI   48861
EOL   16624
MB   3794

Пельтыге́ра (Peltigera) — род ліставатых лішайнікаў сямейства пельтыгеравых.

Слаявіна буйналопасцевая (дыяметрам 3-30 см). Зверху шэрая або карычневая, пладовыя целы (апатэцыі) размешчаны па краі лопасцяў. Знізу — светлая з жылкамі, на якіх знаходзяцца рызіны (органы прымацавання да субстрату). Сумкі 6-8-споравыя. Споры бясколерныя або карычневыя. Фікабіёнт — водарасць пераважна з роду насток.

Род аб'ядноўвае каля 70 відаў. Пашыраны ўсюды, большасць у тропіках і субтропіках Паўднёвага паўшар'я. На Беларусі 10 відаў, найбольш вядомыя пельтыгера бураватая, пухірыстая, сабачая, шматпальцавая; у Чырвоную кнігу занесена пельтыгера гарызантальная. Трапляюцца на глебе, каля асновы ствалоў, на пнях у лясах, на лугах.