Пелішчанскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пелішчанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус Сельсавет
Уваходзіць у Камянецкі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр аграгарадок Пелішча
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Старшыня сельвыканкама Уладзімір Канстанцінавіч Толах [1]
Насельніцтва (2009) 1 867
Пелішчанскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 1631
Код аўтам. нумароў 1

Пе́лішчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Пелішча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сельсавет быў утвораны 12 кастрычніка 1940 года неўзабаве пасля ўваходу тэрыторыі Заходняй Беларусі ў склад БССР і ўтварэння Брэсцкай вобласці. На момант утварэння ў склад сельсавета ўваходзіла 16 паселішчаў, працавалі калгас, маслазавод, 7-гадовая школа, 3 пачатковыя школы, 3 ветраныя млыны. 30 ліпеня 1966 года ў склад адноўленага Жабінкаўскага раёна перададзены 4 населеныя пункты (Багдзюкі, Дзяменічы, Лясоты і Падлессе)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 12 населеных пунктаў[3].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

      — Населеныя пункты Пелішчанскага сельсавета

Пелішчанскі сельсавет уключае 12 населеных пунктаў:

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1867 чалавек[4], з іх 68,9 % — беларусы, 11,3 % — украінцы, 10,3 % — палякі, 7,6 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Сельвыканкамы Камянецкага раёна
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 23 (1143).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 24. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — 608 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0388-7. — С. 7, 75.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]