Пеначкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пеначкі
Greenish Warbler I IMG 0570.jpg
Зялёная пячураўка (Phylloscopus trochiloides)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phylloscopus Boie, 1826

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   179840
NCBI   9181
EOL   34820

Пеначкі[1] (Phylloscopus) — род дробных насякомаедных птушак з сямейства пеначковыя (Phylloscopidae), якія жывуць у Еўропе, Азіі і Афрыцы. Найбольшая біяразнастайнасць маецца ва Усходняй Азіі. Да нядаўняга часу пеначкі звычайна разглядаліся ў якасці групы птушак з сямейства слаўкавых, аднак у 2006 годзе было прынята рашэнне вылучыць гэты род, а таксама род размаляваных пеначак (Seicercus) у асобнае сямейства. У цяперашні час род налічвае каля 55 відаў птушак, аднак у сукупнасці аказваецца поліфілітычным (мае розных продкаў) па адносінах да роднасных размаляваных пеначак, што супярэчыць сучаснай біялагічнай сістэматыцы. Такім чынам, класіфікацыя некалькіх відаў можа быць перагледжана.

Зноскі

  1. Напісанне Пеначкі у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.12. Мн., 2001, С.265