Пенелей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Пенелей (стар.-грэч.: Πηνέλεως) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі з Беотыі[1]. Сын Гіпалкіма і Астэропы (ці Гіпалма). Арганаўт[2]. Жаніх Алены[3] Дапамог Пемандру атрымаць ачышчэнне[4].

Прывёў пад Трою 12 караблёў[5]. Правадыр беатыйцаў пад Трояй[6]. У «Іліядзе» забіў 2 траянцаў. Забіў 2 воінаў[7]. Быў правадыром над фіванцамі пад Трояй, забіты Еўрыпілам[8]. Паводле іншых, у ноч узяцця Троі забіў Корэба[9]. Сядзеў у траянскім кані[10]. Бацька Офельта[11].

Зноскі

  1. Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.44
  2. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 9, 16
  3. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 10, 8; Гігін. Міфы 81
  4. Плутарх. Грэчаскія пытанні 37
  5. Гігін. Міфы 97
  6. Гамер. Іліяда II 495
  7. Гігін. Міфы 114
  8. Паўсаній. Апісанне Элады IX 5, 15; Квінт Смірнскі. Пасля Гамера VII 107—116
  9. Вергілій. Энеіда II 425
  10. Трыфіёдар. Узяцце Іліёна 178
  11. Паўсаній. Апісанне Элады IX 5, 16