Пенінскія горы
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Пенінскія горы | |
Пенінскія горы на карце Вялікабрытаніі |
|
| Тып |
Горная сістэма |
|---|---|
Пенінскія горы (англ.: Pennines) — невысокія (не больш за 900 метраў вышыні) горы ў Вялікабрытаніі, размешчаныя ў паўночнай Англіі і паўднёвай Шатландыі. Адлучаюць паўночна-заходнюю Англію ад Ёркшыра і паўночнага ўсходу Англіі.
Агульная даўжыня каля 250 км, вышыня да 893 м (гара Крос-Фел). Горныя пароды — у асноўным вапняк і пяшчанік. Маюцца тарфянікі і радовішча каменнага вугалю. Адкрыццё ў XVII—XVIII стагоддзях вугалёвых радовішчаў, у прыватнасці Ёркшырскага вугальнага басейна, паслужыла штуршком да развіцця прылеглых да гор раёнаў, аднак Пенінскія горы - па-ранейшаму адзін з найменш населеных раёнаў Вялікабрытаніі.
У Пенінскіх гарах размешчаны Нацыянальны парк "Скалісты край".
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Злучанага Каралеўства. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |