Перабудова Нормальма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Будаўніцтва гмахаў у 1964 годзе
Перабудова Нормальма і будаўніцтва Стакгольмскага метро
Царква Св. Клары і квартал Клара, май 2009.

Перабудова Нормальма (шведск.: Norrmalmsregleringen) — буйны перагляд гарадскога плана ніжняга Нормальма - раёна Стакгольма, Швецыя, які быў выкананы ў 1950-70-ыя гады. Падчас перапланіроўкі стары раён Клара быў заменены сучасным бізнэс-цэнтрам, таксама там было пракладзена метро. У выніку гэтага праекта больш за 750 будынкаў было знесена, што стварыла месца для развіцця новай інфраструктуры і забудовы.

Абнаўленне Нормальма з'яўляецца найбуйнейшым шведскім горадабудаўнічым праектам па гэты дзень. У ім была задзейнічана значная частка шведскай архітэктурнай эліты. Гэтая перабудова шырока крытыкавалася, але, у той жа час, ёй захапляліся па ўсёй Швецыі і ў свеце. Яна лічыцца адным з найбуйнейшых і самых яскравых перепланіровак ў Еўропе ў пасляваенны час, нават беручы пад увагу горада, моцна разбураныя падчас Другой сусветнай вайны. Адным з ключавых палітыкаў, што стаялі за масавай гарадской перапланіроўкай, быў былы член гарадскога савета Стакгольма Інгвэ Ларсан .

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.