Пераважная рука

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пераважная рука — прызнак, які ўзнікае з-за неаднолькавага развіцця маторных навыкаў паміж левай і правай рукамі. Чалавека, які ў большай ступені валодае правай рукой, называюць праўшой, а таго, хто часцей выкарыстоўвае левую руку, — ляўшой. Невялікая колькасць людзей аднолькава добра валодае абедзвюма рукамі — іх называюць амбідэкстрамі. Людзей, якім цяжка выкарыстоўваць абедзве рукі, называюць амбісіністрамі (ambisinister). Рухавыя навыкі амбісіністраў ці людзей з менш развітым узроўнем спрытнасці могуць быць вынікам цяжкай фізічнай працы. Выдзяляюць чатыры асноўныя тыпа перавагі:

  • Перавага правай рукі з’яўляецца найбольш распаўсюджанай з’явай. Праварукія людзі (праўшы) ў большай ступені валодаюць правай рукой і выкарыстоўваюць яе ў якасці асноўнай.
  • Перавага левай рукі распаўсюджана ў меншай ступені. Прыблізна 8-15 % з’яўляюцца ляўшамі[1].
  • Амбідэкстрыя сустракаецца вельмі рэдка. Чалавек, які з’яўляецца амбідэкстрам, здольны выканаць любую задачу аднолькава добра любой рукой. Лічыцца, што чалавека магчыма гэтаму навучыць.
  • Змешаная перавага, таксама вядомая як папярэчнае дамінаванне, — рэдкі тып перавагі, пры якім розныя задачы лепш выконваюцца рознымі рукамі. Напрыклад, такія людзі могут лепш пісаць правай рукой, а больш упэўнена кідаць мяч — левай. Але пераважнай звычайна лічыцца тая рука, якую чалавек выкарыстоўвае падчас пісьма, таму дадзены тып звычайна не згадваецца.

Для тлумачэння факта перавагі праўшэй было прапанавана шмат тэорый.

Тэорыя «вядучай рукі»[правіць | правіць зыходнік]

Сучасныя тэорыі разглядаюць развіццё перавагі якой-небудзь рукі з розных пазіцый[2][3]. Паводле адной з тэорый, лічыцца, што дамінаванне рукі — гэта проста схільнасць да яе выкарыстання, бо абедзве рукі супрацоўнічаюць адна з другой, толькі на больш высокім узроўні. Напрыклад, зрабіць запіс на кавалачку паперы, выкарыстоўваючы толькі адну руку, вельмі складана. Да гэтага працэсу павінна быць прыцягнута і іншая рука, якая, у сваю чаргу, будзе прытрымліваць паперу. Але гэта не тлумачыць, чаму ў большасці выпадкаў чалавек піша менавіта правай рукой, прытрымліваючы аркуш левай, а не наадварот.

Сацыялагічныя тэорыі[правіць | правіць зыходнік]

У ходзе эвалюцыі адбываецца натуральны адбор, які замацоўвае і развівае неабходныя здольнасці і адсейвае рэдкія (калі яны не звязаныя нейкім чынам з пажаданымі рысам). Але сярод чалавечай папуляцыі працягвае захоўвацца «папуляцыя ляўшэй». З гэтага магчыма зрабіць наступныя вывады:

  • любыя нязручнасці, звязаныя з рысамі меншасці, з’яўляюцца менш значнымі, чым перавагі, якімі валодаюць людзі-ляўшы;
  • выгоды быць ляўшой ці праўшой пэўным чынам залежаць ад адноснай колькасці кожнага з тыпаў у папуляцыі.

Падзел працы паўшар’ямі мозга[правіць | правіць зыходнік]

Гэта самая распаўсюджаная тэорыя развіцця пераважнай рукі. Сэнс гэтай тэорыі ў тым, што за працу моўнага і рухальнага цэнтраў адказвае адно і тое ж паўшар’е мозга, тады як падзел працы на абодва паўшар’і прывёў бы да памяншэння эфектыўнасці працы. Да таго ж, калі б усе функцыі размяркоўваліся на абодва паўшар’і, то памер мозга і спажыванне ім энергіі павялічыліся б, што не з’яўляецца магчымым. Паколькі ў большасці людзей левае паўшар’е адказвае за мову, то праўшэй болей. Таксама дадзеная тэорыя ўказвае на тое, што ў людзей, якія з’яўляюцца ляўшамі, падзел цэнтраў паміж паўшар’ямі мусіць быць адваротным (рэверсіўным). Нарэшце, паколькі іншыя прыматы не маюць моўнага цэнтра (прынамсі, у такой ступені, як людзі), няма ніякага сэнсу ў перавазе праўшэй сярод іх, што і назіраецца на самай справе.

Контраргументы:

  • Тэорыя не тлумачыць, чаму левае паўшар’е заўсёды кантралюе моўны цэнтр, чаму па гэтай прыкмеце чалавечая папуляцыя не падзяляецца 50 на 50.
  • У той час як 95 % праўшэй сапраўды выкарыстоўваюць левы бок мозга для мовы, для ляўшэй дадзенай заканамернасці не назіраецца. Адны сапраўды выкарыстоўваюць правае паўшар’е для лінгвістычных навыкаў, іншыя выкарыстоўваюць левае, трэція выкарыстоўваюць абодва.

Дадзеная тэорыя можа служыць добрым тлумачэннем асобных прычын, але мае шмат недахопаў і тлумачыць не ўсе прычыны леварукасці.

Біялагічныя тэорыі[правіць | правіць зыходнік]

Існуе шмат сведчанняў таго, што ўзровень тэстастэрону, які атрымлівае дзіця ва ўлонні маці, аказвае ўплыў на будову мозга. Адна з тэорый сведчыць, што высокія дозы перадродавага тэстастэрону прыводзяць да больш частага з’яўлення ляўшэй. Доказам дадзенай тэорыі служыць і тое, што сярод ляўшэй колькасць мужчын вышэйшая за колькасць жанчын, таксама існуе большая верагоднасць нараджэння леварукіх мужчын-блізнят.

Стрэс падчас нараджэння[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная ідэя гэтай тэорыі ў тым, што ляўша «з’яўляецца» з-за пашкоджання левага паўшар’я галаўнога мозга падчас нараджэння. У цяжкіх ці напружаных родах нашмат часцей з’яўляюцца на свет немаўляты, якія далей растуць ляўшамі ці амбідэкстрамі. Стрэс падчас нараджэння таксама звязаны з мноствам прыроджаных ускладненняў, сярод якіх цэрэбральны параліч і аўтызм.

Контраргументы:

  • Тэорыя не тлумачыць, чаму людзі, якія першапачаткова былі праварукімі, толькі адчуўшы стрэс падчас родаў, робяцца ляўшамі.
  • Зыходзячы з дадзенай тэорыі, незразумела, чаму ляўшэй сярод мужчын болей, чым сярод жанчын.

У камбінацыі з асобнымі з іншых тэорый, прапанаваных тут, гэтая тэорыя можа патлумачыць прычыны ўзнікнення леварукасці.

Зноскі

  1. Hardyck, C., & Petrinovich, L. F. Left-handedness. Psychological Bulletin, 84, 385—404.
  2. Guard, Y. (1987). "Asymmetric division of labor in human skilled bimanual action: The kinematic chain as a model". Journal of Motor Behavior. 19: 486–517.
  3. Kabbash, P.; Buxton, W.; Sellen, A. (1994). "Two-Handed Input in a Compound Task". Proceeding of CHI '94: 417–423.