Перадумовы Грамадзянскай вайны ў ЗША

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва за форт Самтэр — першае падчас грамадзянскай вайны.

Асноўнай прычынай, якая прывяла ЗША да грамадзянскай вайны стала наяўнасць у краіне штатаў двух тыпаў: рабаўладальніцкіх і свабодных. Тэрыторыя Злучаных Штатаў пашыралася на ўсход ад Атлантыкі на працягу амаль ўсяго ХІХ ст. і кожны раз, калі была неабходнасць далучыць новаствораны штат да краіны, ўзнікала напруджанасць паміж рабаўладальніцкім Поўднем і свабоднай Поўначу, бо Сенат ЗША быў прадстаўніцтвам штатаў, і калі парушаўся баланс колькасці рабаўладальніцкіх і свабодных штатаў на карысць першых ці апошніх, з'яўлялася магчымасць парушыць раўнавагу інтарэсаў абедзвюх сістэм.

Яшчэ сітуацыя абвастралася дзеяннямі абаліцыяністаў, якія не толькі выступалі з заклікамі аб скасаванні рабства ў ЗША, але і пабуджалі ўрад краіны прыймаць законы, якія абмяжоўвалі магчымасці рабаўладальнікаў, напрыклад увозіць новых рабоў у ЗША і ездзіць з рабамі ў свабодныя штаты, а таксама дапамагалі бегчы рабам на Поўнач і ў Канаду. Пры гэтым магчымасці паўднёвых плантатараў, вярнуць збегшых рабоў, атрымаць нейкую кампенсацыю ад дзяржавы, пакараць праз судовыя інстанцыі абаліцыяністаў ці спыніць іх інфармацыйную вайну з рабствам былі практычна аніякімі.

Пры засяленні Канзаса напруджанне паміж Поўднем і Поўначу дайшло да элементаў грамадзянскай вайны: урад ЗША дазволіў насельніцтву штата вырашаць ці ён будзе рабаўладальніцкім, ці свабодным, і імігранты з рабаўладальніцкіх штатаў і перасяленцы з Поўначы пачалі забіваць адзін аднаго. Некаторыя гісторыкі нават назвалі гэты канфлікт канца 1850-х гг. "Малая Грамадзянская вайна".

Калі ў 1861 г. прэзідэтам ЗША быў абраны Аўраам Лінкальн, які заяўляў аб немагчымасці суіснавання рабаўладальніцкіх і свабодных штатаў, жаданне захаваць рабства недатыкальным прывяло некаторыя з рабаўладальніцкіх штатаў, у прыватнасці П. Караліну, да рашэння пакінуць Злучаныя Штаты і стварыць новае, незалежнае ад Вашынгтона Дзяржаўнае аб'яднанне - Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі. У адказ прэзідэнт ЗША аб'явіў гэта рашэнне паўстаннем і адправіў у канфедэратыўныя штаты войскі дзеля захавання цэласці краіны. Канфдэрацыя, да якой з цягам часу далучылася 11 паўднёвых штатаў, сфарміравала сваю армію і пачала баявыя дзеянні супраць арміі ЗША. І пачалася Грамадзянская вайна 1861-65 гг.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]