Пераклады Бібліі на эсперанта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пераклад поўнай Бібліі на эсперанта, здзейснены каталіцкімі і пратэстанцкімі эсперантыстамі (2006)

З'яўленне перакла́даў Бі́бліі на эспера́нта мела вялікае значэнне для прызнання гэтай мовы жывой. Наяўнасць на эсперанта такой грунтоўнай працы, як пераклад Бібліі, надало ёй статус дамінуючай штучнай мовы ў параўнанні з іншымі. Добры пераклад Бібліі дапамог не толькі ў пашырэнні зацікаўлення ў эсперанта, але і пацвердзіў патэнцыял мовы ў экспрэсіўнасці. І вядома ж, пераклад Бібліі на эсперанта ўжываецца ў набажэнствах на гэтай мове.

Заснавальнік эсперанта Людвік Заменгоф пераклаў на яе ўсю Іўдзейскую Біблію. Яго пераклад быў высока ацэнены эсперантыстамі і лічыцца прыкладам для іншых перакладчыкаў і аўтараў на эсперанта. Пазней з'явіліся пераклады Новага Запавету і апокрыфаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]