Перамяшчэнне
Перамяшчэ́нне - вектар, што злучае пачатковы і канцавы пункты, праз якія рушыла цела (матэрыяльны пункт) на працягу дадзенага часу. Любы адрэзак, што злучае якія-небудзь пункты траекторыі руху матэрыяльнага пункта, прадстаўляе яго перамяшчэнне на некаторым адрэзку часу.
Перамяшчэнне можна таксама вызначыць як змяненне радыус-вектара. Калі ў момант
матэрыяльны пункт займаў пазіцыю, якая характарызуецца радыус-вектарам
, а ў момант
– радыус-вектарам
, то рознасць
і складзе перамяшчэнне матэрыяльнага пункта на адрэзку часу
.
Велічыня перамяшчэння заўсёды меншая ці, прынамсі, не большая, за шлях матэрыяльнага пункта на гэтым жа адрэзку часу. Роўнасць велічыні перамяшчэння і пуці дасягаецца пры руху па прамой у адным накірунку.
Перамяшчэнне характарызуе рух матэрыяльнай кропкі, не зважаючы на ягоную інтэнсіўнасць. Велічыня, якая характарызуе інтэнсіўнасць руху і ўяўляе сабой перамяшчэнне, аднесенае да адзінкі часу, называецца хуткасцю.
Пры вядомай хуткасці перамяшчэнне матэрыяльнай кропкі можна знайсці шляхам інтэгравання па часе:
