Перапончатакрылыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Перапончатакрылыя
Hymenoptera 001.jpg
Аса Polistes chinensis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hymenoptera Linnaeus, 1758

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   152741
NCBI   7399
EOL   648

Перапончатакрылыя (Hymenoptera) — атрад насякомых.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Падзяляюцца на 2 падатрады: сядзячабрухія і сцяблістабрухія. Сцяблістабрухіх падзяляюць на паразітычных і джалячых. Адрозніваецца больш за 300 тыс. відаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня 0,2—60 мм. На галаве пара фасетачных вачэй і тры простыя вочкі. Вусікі простыя, перыстыя, булава- або грэбенепадобныя. Пярэдняспінка злучана нерухома з сярэднегрудзямі, а пярэднягрудзі — рухома з пярэдняспінкай. Маюць дзве пары празрыстых перапончатых крылаў (адсюль назва), зрэдку другасна бяскрылыя (мурашкі, немкі). Ротавыя органы грызучыя ці грызуча-лізальныя або сысучыя. У самак на канцы брушка яйцаклад або джала. Ногі хадзільныя, бегальныя.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з трыясу (каля 220 млн. г. назад). Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. На Беларусі каля 3 тыс. відаў, найбольш пашыраны арэхатворкі, восы, мурашкі, наезнікі, немкі, пільшчыкі сапраўдныя, пчолы, рагахвосты, трыхаграмы, хальцыды, іхнеўманіды і інш.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Перапончатакрылыя вызначаюцца складанымі паводзінамі (адзіночныя і грамадскія насякомыя), у многіх развіты інстынкт будовы гнязда і клопату пра патомства.

Дарослыя насякомыя пераважна расліннаедныя, некаторыя — драпежнікі, паразіты. Лічынкі кормяцца рознымі часткамі раслін. Самцы развіваюцца з неаллодненых (гаплоідньк) яец, самкі — з дыплоідных (з двайным наборам храмасом), эвычайна аплодненых, толькі ў некаторых відаў — з неаплодненых яец (гл. партэнагенез). Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі бязногія або вусенепадобныя.

Значэнне для чалавека[правіць | правіць зыходнік]

Многія перапончатакрылыя — апыляльніхі раслін. Наезнікаў выкарыстоўваюць у біялагічнай барацьбе са шкоднікамі сельскагаспадарчых раслін. Меданосныя пчолы даюць мёд, воск, пропаліс. Ёсць шкодніхі сельгаскультур і лясных парод.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Максімава С. Перапончатакрылыя // БЭ ў 18 т. 12. Мн., 2001.