Пераяслаўская рада

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Пераяслаўская рада — сход прадстаўнікоў запарожскага казацтва, скліканы гетманам Украіны Багданам Хмяльніцкім 18 студзеня 1654 года ў горадзе Пераяслаў, на якім было прынята рашэнне аб далучэнні Украіны да Расійскай дзяржавы. Украінская старшына і шляхта спадзяваліся ў выніку далучэння да Расіі замацаваць свае саслоўныя прывілеі, пазбавіцца рэлігійнага ўціску, адхіліць ад улады польскую шляхту і магнатаў. Асноўныя прынцыпы аб'яднання былі абмеркаваны Б.Хмяльніцкім і расійскім паслом В. В. Бутурліным. Раніцай 18 студзеня Хмяльніцкі склікаў старшынскую раду, якая выказалася за далучэнне да Расіі. Днём сабралася адкрытая рада, на якой прысутнічалі таксама пераяслаўскія гараджане і сяляне з навакольных вёсак. У сваёй прамове Хмяльніцкі казаў, што для захавання ўкраінскіх вольнасцей неабходна прызнаць уладу Расіі. Удзельнікі Пераяслаўскай рады прысягнулі на вернасць расійскаму цару, Бутурлін уручыў Хмяльніцкаму грамату царскага ўрада пра згоду прыняць Украіну ў склад Расіі. У сакавіку-красавіку 1654 года ўкраінскае пасольства ў Маскве падпісала шэраг артыкулаў, якія вызначылі ўмовы аўтаномнага існавання Украіны ў складзе Расійскай дзяржавы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2001. — Т. 12. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 12).